В Докшицкой СШ № 1 фамилия Каминский у всех на слуху

IMG_1525У Докшыцкай СШ № 1 прозвішча Камінскіх ва ўсіх на слыху. Дынастыя настаўнікаў пачалася яшчэ з Валянціны Іванаўны Камінскай, маці матэматыка Сяргея Іванавіча. Ужо ў той час хлопец пачаў захапляцца дакладнымі навукамі. Пасля школы атрымаў вышэйшую адукацыю і прыйшоў працаваць у Юхнаўскую школу. Пасля былі Тумілавіцкая і Таргуноўская ўстановы адукацыі. З 2006 года Сяргей Іванавіч выкладае матэматыку ў Докшыцкай СШ № 1. Педагог па прызванні, ён робіць сваю справу не толькі сумленна, але і натхнёна, творча. Прывівае вучням інтарэс да свайго прадмета, удасканальвае методыку выкладання, шукае эфектыўныя формы правядзення ўрокаў. Факультатыўныя заняткі, якія ён вядзе, наведваюць вучні не толькі СШ № 1, але і іншых школ раёна. Шмат увагі надае Сяргей Іванавіч рабоце з адоранымі дзецьмі, якія, пасля актыўнай працы з настаўнікам, становяцца пераможцамі і прызёрамі алімпіяд. 6 “А” клас, у якім Камінскі з’яўляецца класным кіраўніком, значыцца ў школе элітным.
“Любі вучняў як сваіх дзяцей”, – і сёння вучыць Сяргея Іванавіча маці. Ён імкнецца выхоўваць у школьнікаў лепшыя чалавечыя якасці, быць з імі, як кажуць, “на адной хвалі”. Яго вучні любяць і ўмеюць вучыцца, а гэта ці не галоўнае ў дзейнасці педагога. Ганарыцца сям’я Камінскіх працягам сваёй дынастыі. Дачка Таццяна, якая зараз вучыцца ў 11 класе, неаднаразова станавілася пераможцам вучэбных спаборніцтваў. Сёлета яна заваявала Дыплом 2-ой ступені ў абласной матэматычнай алімпіядзе і ўвайшла ў склад абласной каманды для ўдзелу ў заключным этапе рэспубліканскага спаборніцтва.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *