Акция «Радио от «Белой Руси» » проходит в Докшицком районе

IMG_2789

Радыё ад «Белай Русі». Акцыя пад такой назвай праходзіць у нашым раёне па сумеснай ініцыятыве гэтай грамадскай арганізацыі і Міністэрства сувязі і інфарматызацыі. Днямі старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Алена Тулоўская разам з начальнікам раённага вузла электрасувязі Віктарам Падцяробам наведаліся ў вёску Зарачыцк Бярэзінскага сельсавета да інваліда І групы Міхаіла Кубельніка, які жыве з 82-гадовай маці Ганнай Міхайлаўнай. – Ён у мяне добры. А які ж працавіты! – кажа жанчына. – Дровы парэжа і складзе, вады прынясе, свіней накорміць, у печы запаліць, нават сам адзенне зашые.
У якасці падарунка госці прывезлі радыёпрыёмнік з сімволікай “Белай Русі”. Міхаіл – інвалід з дзяцінства, ён не размаўляе, аднак у вачах мужчыны можна было прачытаць словы ўдзячнасці за цёплы візіт і такі нечаканы падарунак.
– Будзем цяпер удваіх слухаць усе навіны, што адбываюцца ў краіне, – гаварыла маці Міхаіла і вельмі дзякавала за праяўлены клопат да сына.

Тэкст і фота
Таццяны ПАДБЯРЭЗКАЙ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *