Накануне 8 марта в Докшицах чествовали Женщину — мать, жену, работницу, подругу

НА ЗДЫМКУ: першымі шматдзетных маці (злева направа) Валянціну Плыгаўка, Святлану Навойчык і Наталлю Крупо, якія прыехалі з прэзідэнцкага прыёму, сустрэлі журналісты і зрабілі фота шчаслівых жанчын.

НА ЗДЫМКУ: першымі шматдзетных маці (злева направа) Валянціну Плыгаўка, Святлану Навойчык і Наталлю Крупо, якія прыехалі з прэзідэнцкага прыёму, сустрэлі журналісты і зрабілі фота шчаслівых жанчын.

У пятніцу ў кінаканцэртнай зале “Іскра” ўшаноўвалі Жанчыну – маці, жонку, працаўніцу, сяброўку. Жанчынам – захавальніцам сямейнага ачагу, крыніцам натхнення, апоры любві і міру адрасаваў віншавальныя словы першы намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Абірала. Сяргей Уладзіміравіч пажадаў жанчынам усмешак, здароўя, шчасця, кахання і кветак. Затым на сцэну былі запрошаны самыя галоўныя ўдзельнікі сёлетняй урачыстасці – шматдзетныя маці Валянціна Плыгаўка, Святлана Навойчык, Наталля Крупо, якія толькі што вярнуліся з афіцыйнага прыёму, дзе Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ўручыў ім ордэн Маці. Кветкамі і апладысментамі вітала зала жанчын, якія нарадзілі і гадуюць па пяцёра дзяцей.

Ім і ўсім прадстаўніцам прыгожай палавіны чалавецтва ў гэты вечар дарылі музычныя падарункі самадзейныя артысты ГЦК, Докшыцкай ДШМ, раённага Цэнтра дзяцей і моладзі.

Святочныя канцэрты, прысвечаныя цудоўнаму святу 8 сакавіка, прайшлі ва ўсіх установах культуры раёна. Параф’янаўскія работнікі культуры акрамя канцэрта, арганізавалі яшчэ ў мясцовым кафэ святочны “агеньчык”. Культработнікі з Сітцаў паказалі святочны канцэрт у сваім аграгарадку, а затым паспяшаліся ў Бярозкі, каб павіншаваць са святам жыхароў гэтага населенага пункта. Аб’яднаную канцэртную праграму падрыхтавалі ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці з Крыпуль і Бярозаўкі, а затым парадавалі ёю гледачоў у абедзвюх вёсках. Як заўсёды, перапоўненыя глядзельныя залы былі ў час канцэртаў у Валкалатах, Прудніках, Беразіно.

Тамара АЛЬШЭЎСКАЯ.

Фота А. Варанковіча.

 

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *