Редакция газеты «Родныя вытокі» объявляет конкурс творческих работ «Молодежь за чистую планету».

400px-Нам_нужна_чистая_планета._мегабайтики._6.08.2013Рэдакцыя газеты “Родныя вытокі сумесна з раённай інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і райкамам ГА “БРСМ” аб’яўляе конкурс творчых работ “Моладзь за чыстую планету”.

Удзел у конкурсе могуць браць навучэнцы агульнаадукацыйных устаноў раёна, студэнты-ўраджэнцы Докшыччыны, прадстаўнікі працоўных калектываў, узростам – да 31 года ўключна.
Конкурс праводзіцца па двух накірунках. Першы – гэта сачыненні на тэму экалогіі і абароны навакольнага асяроддзя. Тут прапаноўваюцца дзве намінацыі: “Публіцыстыка” (нарыс, артыкул, рэпартаж, інтэрв’ю, эсэ і інш); “Літаратурная работа” (верш, апавяданне і інш). Работы прадстаўляюцца на любой з дзяржаўных моў. Дапушчальна ілюстрацыя малюнкам ці фотаздымкам.
Другі накірунак – фотаработы на тэму “Прырода раёна: твой погляд на прыгажосць”. Работы выконваюцца ў адвольнай форме, прымаюцца на інфармацыйных носьбітах і на электронныя скрыні Rodvitoki@cmi.by, rodvitoki@yandex.ru. Конкурсная работа можа складацца з аднаго ці некалькіх фотаздымкаў на агульную ці розныя тэмы.
Удзельнікі конкурсу паведамляюць свае прозвішча, імя і імя па бацьку, навучальную ўстанову, клас ці арганізацыю, узрост, адрас і кантактны нумар тэлефона.
Творчыя работы прымаюцца з пачатку сакавіка і па 11 снежня бягучага года па адрасе 211722, г.Докшыцы, вул. Ленінская, 2 (рэдакцыя газеты “Родныя вытокі” з паметкай “На экалагічны конкурс”). На працягу года работы ўдзельнікаў могуць друкавацца на старонках газеты і сайце выдання (www.dokshitsy.by). Тэлефон для даведак 2-10-47. Вынікі конкурсу будуць падведзены ў канцы снежня.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *