В Докшицах на республиканском субботнике садили деревья

IMG_4304У рэспубліканскім суботніку разам з Прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам прынялі ўдзел мільёны жыхароў нашай краіны. Сярод іх значацца і больш за 6 тысяч чалавек з нашага раёна, якія саджалі дрэвы, чысцілі вуліцы, прыбіралі вытворчыя тэрыторыі, высякалі кусты, абразалі дрэвы ў замацаваных вёсках. Адным словам, рабілі ўсё для таго, каб чысцей і прыгажэй было на нашай зямлі. Многія працавалі на сваіх рабочых месцах.
Старшыня райвыканкама Алег Пінчук, яго намеснікі, а таксама старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянціна Сівіцкая і іншыя адказныя асобы высадзілі на пустэчы ў раёне бальніцы каля сотні дрэўцаў клёна, рабіны, дуба.
Паркі і скверы ўпрыгожваюць любы населены пункт, – сказаў старшыня райвыканкама. – Яны не толькі з’яўляюцца месцам адпачынку, але і робяць паветра больш чыстым і здаровым. Сквер, дзе мы зараз працуем, неабходны і пацыентам раённай бальніцы, і будучым жыхарам новага жылога мікрараёна і, наогул, нашаму гораду.
Заробленыя на суботніку грашовыя сродкі будуць пералічаны на добраўпарадкаванне месцаў баявой і воінскай славы, падрыхтоўку да летняга сезона дзіцячых аздараўленчых лагераў.

Тамара АЛЬШЭЎСКАЯ.
НА ЗДЫМКУ: дрэвы садзяць старшыня райвыканкама А.Л. Пінчук і старшыня райсавета дэпутатаў В.У. Сівіцкая.
Фота А. Варанковіча.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *