В Докшицком районе стартовала акция «За безопасность вместе!»

Эскиз анонсирующей листовкиРэспубліканская пажарна-прафілактычная акцыя пад такой назвай стартавала ў нашым раёне. Яна працягнецца да 20 мая.

Яе задача – зменшыць колькасць пажараў, якія адбываюцца па прычыне невыканання правіл пажарнай бяспекі ў жылых памяшканнях, папярэдзіць правапарушэнні, якія ўчыняюцца грамадзянамі ў стане алкагольнага ап’янення, а таксама павялічыць інфармаванасць насельніцтва аб стане пажарнай бяспекі ў раёне.

На працягу месяца выратавальнікі будуць расказваць грамадзянам, да чаго можа прывесці незахаванне правіл пажарнай бяспекі і злоўжыванне спіртнымі напіткамі. Работнікі МНС дапамогуць мясцовым органам улады, а таксама іншым суб’ектам прафілактыкі ў навучанні насельніцтва мерам пажарнай бяспекі ў быце і на вытворчасці.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *