В Докшицком военкомате гордятся своими сотрудниками

Таццяна Кашпарава ўзначальвае сакрэтную часць.

Таццяна Кашпарава ўзначальвае сакрэтную часць.

Яшчэ нашы далёкія продкі разумелі, як важна мець спецыяльна навучаных людзей для абароны сваіх паселішчаў. Для гэтага асабліва адораных юнакоў адпраўлялі на тры гады ў ізаляваны лагер, дзе ў суровых умовах іх рыхтавалі для службы па ахове тэрыторыі племяннога саюза, гарадзішчаў-крэпасцяў. Падлеткі павінны былі дасканала авалодаць ваенным мастацтвам і папоўніць касту племені.

У наш час адборам юнакоў займаецца не ваявода (менавіта ён вылучаў патрэбных хлопцаў для навучання вайсковай справе), а ваенкамат.

Докшыцкі ваенны камісарыят вядзе сваю гісторыю са жніўня 1940 года. Шмат прызыўнікоў прайшло праз яго за час існавання. Не забываваюцца пра месца службы былыя супрацоўнікі ваенкамата, што і па сённяшні дзень актыўна ўдзельнічаюць ва ўсіх мерапрыемствах, якія там праводзяцца. Прыкладам для маладых спецыялістаў з’яўляюцца М.П. Кеда, А.Ц. Смірноў, П.Р. Вязнікаў, Ю.С. Жыўлюк і іншыя. Амаль 10 гадоў бездакорна нясе службу і ўзначальвае раённы ваенны камісарыят падпалкоўнік Генадзій Пацэвіч. Генадзій Вацлававіч дасканала ведае работу кожнага аддзела. Яго падначаленыя – сапраўдныя афіцэры і адукаваныя спецыялісты.
Алег Анціпаў – намеснік ваеннага камісара, начальнік мабілізацыйнай групы. На пачатку сваёй службы ў райваенкамаце (вясна 2013 года) ён узначальваў групу прызыву. Цяпер маёр Анціпаў адказвае за баявую і мабільную гатоўнасць.

Алег Анціпаў – намеснік ваеннага камісара начальнік мабілізацыйнай групы.

Алег Анціпаў – намеснік ваеннага камісара начальнік мабілізацыйнай групы.

 

Уладзіслаў Трашчанка – начальнік групы прызыву на ваенную службу. У райваенкамаце ён працуе толькі год, але свой участак работы ўжо называе “гарачым цэхам”. Асенні прызыў – прыпіска – вясенні прызыў: амаль без перадыху выконвае абавязкі па адборы і рэгістрацыі навабранцаў лейтэнант Трашчанка.

Ніна Кеда – вядучы спецыяліст па сацыяльнай абароне і пенсійным забеспячэнні. Амаль кожны дзень яна дапамагае вырашаць жыццёвыя пытанні наконт сацыяльнай абароны ваеннаслужачых і членаў іх сямей, а таксама ваеннаабавязаных, ветэранаў у адстаўцы і воінаў інтэрнацыяналістаў. У абавязкі Ніны Мікалаеўны ўваходзіць матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне ваенкамата і ідэалагічная работа. За 2014 год ёй была праведзена вялікая работа па перарэгістрацыі пасведчанняў ветэранаў баявых дзеянняў, што праходзілі на тэрыторыі іншых дзяржаў. Апошнім часам Ніна Мікалаеўна разглядае шмат зваротаў (большая частка якіх ад грамадзян Расійскай Федэрацыі) наконт устанаўлення лёсу загінуўшых родзічаў на тэрыторыі нашага раёна ў час вайны. Да 70-годдзя вызвалення яна рыхтавала дакументы на ўзнагароджанне ветэранаў юбілейным медалём.
З 1983 года працуе ў ваенкамаце Таццяна Кашпарава. З 1994 года яна ўзначальвае сакрэтную часць, а гэта значыць, адказвае за вядзенне сакрэтнага справаводства, абарону дзяржаўных сакрэтаў і комплекс іншых мерапрыемстваў.

 

 

Уладзіслаў Трашчанка – начальнік групы прызыву на ваенную службу.

Уладзіслаў Трашчанка – начальнік групы прызыву на ваенную службу.

Шэсць год на пасадзе тэхніка працуе Аляксандр Каросцік. Гэта менавіта яго рукамі выканана асноўная частка рамонту інтэр’еру ваенкамата. Малады мужчына актыўны ўдзельнік усіх мерапрыемстваў. З вялікай адказнасцю ён займаецца абслугоўваннем тэхнікі, яе падрыхтоўкай да сезону.

Тэкст і фота Яўгеніі МАЛЕВІЧ.

Ніна Кеда – вядучы спецыяліст па сацыяльнай абароне і пенсійным забеспячэнні.

Ніна Кеда – вядучы спецыяліст па сацыяльнай абароне і пенсійным забеспячэнні.

Аляксандр Каросцік працуе тэхнікам.

Аляксандр Каросцік працуе тэхнікам.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *