В преддверии праздника Пасхи докшицкий «Дом ремёсел» предлагает сделать сувениры своими руками

IMG_4075-нІ старыя, і малыя чакаюць свята Вялікадня. За сямейным сталом збіраюцца родныя і блізкія, абменьваюцца сардэчнымі пажаданнямі, дораць падарункі. Дом рамёстваў, у выставачнай зале якога аформлена выстава “Светлы Вялікдзень”, прапаноўвае зрабіць сувеніры сваімі рукамі.

Вясна – дзіўная пара года. Менавіта ў гэты час уся прырода абуджаецца ад зімовага сну. Радуецца прырода, радуюцца людзі, а ва ўсіх хрысціянскіх храмах урачыста звіняць званы. Гэта свята Вялікадня абвяшчае пра з’яўленне заступніка ўсяго жывога на зямлі. Ад сэрца да сэрца, ад душы да душы спяшаецца радасная вестка – Хрыстос Уваскрос! У светлае хрысціянскае свята прынята фарбаваць яйкі і пячы кулічы. Гэтых падарункаў чакаюць і старыя, і малыя. Вялікую колькасць розных вырабаў, што могуць стаць добрым падарункам да Вялікадня, прапаноўвае выстава “Светлы Вялікдзень” у Доме рамёстваў. У выставачнай зале прадставілі свае работы больш за дваццаць членаў клуба народных майстроў і самадзейных мастакоў “Докша”. Творчыя людзі па-свойму выказалі любоў да свята: адны аформілі аклады абразоў, другія вышылі велікодныя сурвэткі, трэція ўпрыгожылі яйкі шматкамі тканіны. Тканымі ручнікамі майстра Наталлі Пятровіч аформлены сцены выставачнай залы. Безумоўна падымаюць настрой вырабы з саломкі Іны Карпека і Таццяны Марціновіч. Натхняюць вышытыя абразы Наталлі Пятровіч і Аксаны Шумілінай. Здзіўляюць майстэрствам выканання ў тэхніцы разьбы па дрэве работы Віктара Гарбачова і Івана Плыгаўкі. Уражвае ласкутнае жыццё і фларыстыка Вольгі Гарбачовай. Абавязкова закрануць душу вырабы Алены Таляронак (роспіс па палатне і саломапляценне), Таццяны Гаварцовай (лозапляценне). Аматары керамікі і лепкі з гліны могуць не толькі палюбавацца майстэрствам Аляксандра Вішнеўскага, але і паслухаць гукі свістулек, якія вылепіў мастак.

IMG_4067 IMG_4062
Прыходзьце за добрым настроем у Дом рамёстваў. Мы чакаем усіх, каму неабыякава народная творчасць.

Р. Шыталь,
кіраўнік клуба народных
майстроў і самадзейных
мастакоў “Докша”.
Фота Я. Малевіч.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *