С 8 мая по 1 июня в Докшицком районе будет проводиться месячник Красного Креста

кк 1Беларускаму таварыству Чырвонага Крыжа больш за дзевяць дзясяткаў. У той час, калі было створана БТЧК (верасень 1921 года), асновай яго дзейнасці з’яўлялася аказанне дапамогі ахвярам ваенных дзеянняў у гады Першай сусветнай і грамадзянскай войнаў, дапамога насельніцтву ў сувязі з неблаганадзейным сацыяльна-эканамічным становішчам. Таварыства Чырвонага Крыжа заўсёды ідзе ў нагу з часам і вырашае такія праблемы, як процідзеянне гандлю людзьмі, дапамога бежанцам, пажылым, адзінокім людзям, інвалідам, шматдзетным сем’ям, сіротам.
Быць членам Чырвонага Крыжа – годна і прэстыжна. Членства ў такой арганізацыі ва ўсім свеце лічыцца прыкметай цывілізаванасці, высакароднасці і міласэрнасці. Таму ў чарговы раз звяртаюся да ўсіх жыхароў раёна з заклікам-просьбай. Калі вы нераўнадушныя і жадаеце аказаць падтрымку тым, хто ў ёй мае патрэбу, унясіце свой пасільны ўклад, які мы з удзячнасцю прымем у выглядзе грашовай дапамогі, а таксама рэчаў і паслуг. Людзей, якім патрэбна дапамога, шмат. Гэта інваліды І і ІІ груп, адзінокія, дзеці з неблаганадзейных сем’яў, людзі, якія апынуліся ў крызіснай сітуацыі. У тых, хто дапамагае Чырвонаму Крыжу членскімі ўзносамі і разнастайнымі ахвяраваннямі, можа ўзнікнуць пытанне: куды яны накіроўваюцца, як грошы пераўтвараюцца ў канкрэтную дапамогу, і дзе гарантыя, што яны трапяць у патрэбныя рукі, а не дзесьці “згубяцца”? Усе ўзносы каардынуюцца ў абласной арганізацыі Чырвонага Крыжа, да нас яны вяртаюцца ў выглядзе гуманітарнай дапамогі, адзення, прадуктаў харчавання.
З 8 мая па 1 чэрвеня ў раёне будзе праводзіцца месячнік Чырвонага Крыжа пад дэвізам “Знак міласэрнасці і гуманнасці”. У гэты перыяд запланавана шмат мерапрыемстваў. Гэта акцыі па зборы матэрыяльных сродкаў ад насельніцтва і арганізацый раёна, дабрачынныя мерапрыемствы для ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, навучанне навыкам аказання першай медыцынскай дапамогі ва ўстановах адукацыі, класныя гадзіны пад назвай “Вясёлка добрых спраў”.
Аказваючы дапамогу блізкім, мы дапамагаем усяму грамадству, а таксама ахоўваем і паляпшаем жыццё і здароўе, праяўляем гуманнасць і павагу да асобы.

Ч. ЦЯЖКАЯ,
старшыня раённай
арганізацыі
Чырвонага Крыжа.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *