Творческие коллективы из Бешенкович и Докшиц выступят на одной сцене

искраШто трэба, каб стаць сапраўдным артыстам? Па-першае, талент — як без яго? Па-другое, вялікая работа над сабой, над удасканальваннем свайго таленту. Па-трэцяе, магчымасць паказаць тое, чым валодаеш. Выступленні, канцэрты, конкурсы дапамагаюць яшчэ больш развіць свае ўменні.
Не першы год сябруюць цэнтры дзяцей і моладзі Докшыц і Бешанковіч. Кіраўнік докшыцкай харэаграфічнай студыі “Сюрпрыз” Алена Насеннік па сённяшні дзень падтрымлівае добрыя адносіны з земляком Паўлам Балуком, які вучыць танцам дзетак у Бешанковічах. Яго харэаграфічны калектыў “Імпэт” вядомы і докшыцкім гледачам – у мінулым годзе яны выступалі на нашай сцэне. Павел неаднаразова наведваў раённы Цэнтр дзяцей і моладзі, дзе даваў майстар-класы харэаграфічнага майстэрства. Нядаўна на гастролях у Бешанковічах пабываў харэаграфічны ансамбль “Сюрпрыз”. І вось з візітам у адказ Докшыцы наведае калектыў “Імпэт”. Сумесны канцэрт творчых калектываў адбудзецца 27 мая ў 17.30 у кінаканцэртнай зале “Іскра”.

Яўгенія МАЛЕВІЧ.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *