Чудо природы во дворе Елены Коростик из деревни Янки Докшицкого района

День Победы Бегомль 074Той, хто першы раз бачыць гэты цуд прыроды, не можа стрымаць вокліку захаплення: па панадворку як бы “плыве” ружовае воблака. Яго колер настолькі яркі, насычаны, што здаецца штучным, нерэальным. Пры бліжэйшым разгляданні ружовае воблака аказваецца яблыняй. Удосталь нагледзеўшыся на гэту прыгажосць, заўважаеш, што яна не адзіная на панадворку. Недалёка густы пахучы водар распаўсюджвае бэз. Яго цёмна-фіялетавага колеру суквецці ўражваюць велічынёй і пышнасцю. Галінкі пад іх цяжкасцю аж гнуцца. Куст белага бэзу крыху меншы, а прыгажосць мае зусім неверагодную. Яе яму надаюць махровыя кветачкі, у якіх пялёсткаў намнога больш, чым у звычайным бэзе. Завяршае гэты пейзаж вейгела, ахінутая бледна-ружовым вэлюмам.
Вачэй немагчыма адарваць ад усяго, што ёсць на гэтай сядзібе. Яе гаспадыня Алена Каросцік ахвотна правяла “экскурсію” па сваім садзіку. І аказалася, што ружовая яблыня, нягледзячы на памеры, – дэкаратыўная, для душы, так сказаць. Яе плады больш нагадваюць ягадкі, і імі ўсю зіму ласуюцца птушкі. Яблыньку падарыў бацька, садавод-аматар з Глыбоччыны. Яўген Квач быў трактарыстам, а па захапленні – мічурынец. Яму ж належыць і дзіўны бэз. Саджанцы яблынькі праз Алену займелі і некаторыя яе суседзі па завулку ў вёсцы Янкі. Таму крыху воддаль праз дарогу радуе людзей яшчэ адна ружовая яблынька, толькі меншых памераў.
Алена ўсё жыццё працуе кухарам: спачатку калгаснай, а зараз школьнай сталовай. Прыроду вельмі любіць. Запрасіла прыехаць яшчэ раз, крыху пазней, калі зацвіце глог. Відовішча варта таго, каб ім любавацца.
НА ЗДЫМКУ: А.Я. Каросцік з вёскі Янкі на сваім рознакаляровым панадворку.
Фота Т. Альшэўскай.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *