В Докшицком районе начал работу клуб молодой семьи под названием «Счастливы вместе» .

Здымак 1

Здымак 1

Каб стварыць моцную сапраўдную сям’ю, трэба прыкласці нямала намаганняў. Многія юнакі і дзяўчаты мяняюць свой сацыяльны статус на падставе асабістых пачуццяў або неспадзяваных абставін і зусім не задумваюцца пра тое, што шлюб – гэта вялікая адказнасць. Пытанні, якія ўзнікаюць напачатку сямейнага жыцця, часта застаюцца без адказу. Каб утрымацца “на плаву”, маладым сем’ям патрэбна падтрымка людзей, якія іх акаляюць. Менавіта з гэтай мэтай у раёне распачаў работу клуб маладой сям’і пад назвай “Шчаслівыя разам”. 

У чытальнай зале дзіцячай бібліятэкі на першым пасяджэнні сабралася восем маладых сем’яў. Спачатку яны пазнаёміліся паміж сабою за кубкам гарбаты (здымак 1). На сустрэчу была запрошана педагог-псіхолаг Докшыцкай СШ № 2 Віталія Моргун, якая правяла з удзельнікамі трэнінгавыя заняткі. З іх дапамогай у кожнай сям’і з’явілася магчымасць даведацца пра сябе нешта новае, выказаць сваю думку наконт пытанняў, якія часта ўзнікаюць у маладых сем’яў, абмеркаваць некаторыя моманты жыцця. З задавальненнем прынялі ўдзел у практыкаваннях Віталіі Аляксандраўны моцныя паловы сямействаў (здымак 2). Добры настрой сваім выступленнем падтрымлівалі салісты народнай эстраднай студыі “Калейдаскоп” Вольга Шылкова і Андрэй Чабан. Дзеці, якія прыйшлі на мерапрыемства з бацькамі, з задавальненнем паглядзелі мультфільм. Нікога не пакінула абыякавым прадстаўленне докшыцкай батлейкі: Таццяна Канцавая і Віталь Васюковіч разыгралі гумарыстычную замалёўку “Докшыцкія навіны”. Вельмі спадабалася прысутным мультымедыйная прэзентацыя “Вясельныя юбілеі”, у якой расказвалася пра шлюбныя гадавіны і асаблівасці іх святкавання.

Здымак 2

Здымак 2

– Калі адбудзецца наступная сустрэча? – пыталіся ўдзельнікі ў арганізатараў – метадыстаў аддзела традыцыйнай культуры і аматарскай творчасці.
А раз такое пытанне ўзнікла, значыць – клубу маладой сям’і жыць. Вырашылі правесці наступнае мерапрыемства праз месяц.

Яўгенія МАЛЕВІЧ.
Фота В. Чарвінскага.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *