Юбилейные медали «70 лет Победы советского народа в Великой Отечественной войне» из рук председателя Докшицкого райисполкома Олега Пинчука получили наши земляки, которые внесли достойный вклад в увековечение героев

IMG_9476Зусім нядаўна наша краіна адзначыла 70-годдзе Вялікай Перамогі. Але мерапрыемствы, прысвечаныя гэтай значнай падзеі, праходзяць і сёння. Напрыканцы мінулага тыдня ў малой зале райвыканкама адбылася ўрачыстасць, падчас якой былі ўзнагароджаны кіраўнікі прадпрыемстваў, устаноў і грамадскіх аб’яднанняў раёна. Юбілейныя медалі “70 год Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне” з рук старшыні райвыканкама Алега Пінчука атрымалі нашы землякі, якія ўнеслі дастойны ўклад ва ўвекавечанне герояў. Сярод іх Валянціна Сівіцкая, Валянціна Рандарэвіч, Мікалай Аўтух, Валерый Гмырак, Валянцін Андрыеўскі, Уладзімір Герасімёнак, Анатолій Бальшуноў, Іосіф Падрэз, Мікалай Трахінін, Аляксей Пракопаў, Мар’ян Гігола, Аляксандр Сташэвіч і Аляксандр Палідавец. З высокай узнагародай ваенны камісар Генадзій Пацэвіч павіншаваў і кіраўніка раёна.

***

За значны ўклад у адраджэнне і развіццё нацыянальнай культуры, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці раёна Ганаровай граматы Віцебскага аблвыканкама была ўдастоена начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Інга Журомская. Алег Леанідавіч падзякаваў ёй за работу, што была праведзена падчас падрыхтоўкі да святкавання 9 мая, Дня горада, свята Дня Незалежнасці РБ, а таксама ўсім нашым землякам, якія сёння захоўваюць ідэалы і каштоўнасці, што былі адваяваныя ў Вялікай Айчыннай вайне.
Таццяна ПАДБЯРЭЗКАЯ.
НА ЗДЫМКУ: А.Л. Пінчук віншуе з узнагародай старшыню Бягомльскага сельсавета М.А. Трахініна.
Фота А. Варанковіча.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *