Делегация БРСМ из Докшиц посетила «Славянский базар» в г. Витебске

154У суботу, 11 ліпеня, у межах фестывалю “Славянскі базар” ладзіўся Дзень моладзі. Прадстаўнічая дэлегацыя з 20 чалавек прыняла ўдзел у гэтым свяце ад нашага раёна.

У арт-парадзе, дэвізам якога былі словы “БелаРусь у Сэрцы Маім” крочылі прадстаўнікі пярвічак ГА “БРСМ” такіх арганізацый, як ПМК-52, ЦРБ, аддзела адукацыі, райгаза, камунгаса, райста, КУП “Докшыцкі”, СШ №1 і СШ №2 горада Докшыцы. Дакшычане таксама паўдзельнічалі ў акцыі “Мы памятаем і ганарымся”. Затым усе скіравалі на “Моладзевае падвор’е”, дзе працавалі пляцоўкі з розных рэгіёнаў Беларусі, праводзіліся майстар-класы, ладзіўся фестываль суб-культур. Па словах першага сакратара райкама ГА “БРСМ” Таццяны Гайчук, нашым землякам вельмі спадабалася свята, дадому ад’язджалі неахвотна, многія выказвалі жаданне трапіць сюды і на наступны год. Райкам выказвае ўдзячнасць за дапамогу ў арганізацыі дастаўкі дэлегацыі ПМК-52, заводу “Ветразь”, камунгасу і ДРБУ №180.

Наталля СТАШЭВІЧ.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *