День молодёжи отпраздновали в Докшицах

IMG_0181Міулыя выхадныя былі шчодрымі на мерапрыемствы – раённы турыстычны злёт, Дзень моладзі. Дарэчы, пра апошні. Як і абяцалі арганізатары, свята для маладых людзей і дзяўчат пачалося а 21-й гадзіне на пляцоўцы перад гарадскім цэнтрам культуры. Пакуль артысты рыхтаваліся да выступлення, гледачам былі прапанаваны пэўныя забавы. Для маладых сем’яў, якія прыйшлі на свята з маленькімі дзеткамі, надзьмулі горку, працавалі батуты, шматлікія гандляры салодкай ватай, папкорнам і цацкамі. Работнікі бібліятэкі падрыхтавалі падлеткам не толькі выставу кніг і часопісаў для іх узросту, але і спартыўныя забавы: прайсціся на хадулях да салодкага падарунка, пакруціць хулахуп, дэкламуючы верш і атрымаць прыз.

Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі арганізаваў вулічныя шашкі, актыў ГА “БРСМ” запрашаў моладзь згуляць у партыю вулічных шахматаў. Для ўсіх была арганізавана канцэртная праграма. Сваё вакальнае майстэрства пад адкрытым небам дарылі ўдзельніцы раённага этапа рэспубліканскага конкурсу “Новыя імёны Беларусі” Анастасія Чурко, Ірына Аліноўская, Дар’я Драгун, Святлана Шуткіна, Алена Варанкевіч і Святлана Васюковіч, а таксама Таццяна Сапажэнка, Вольга Стадольнік, Таццяна Канцавая, Вікторыя Корбан, Лізавета Кароткая, Аляксандра Радзевіч і Наталля Мажэй. Парадаваў танцавальнымі нумарамі калектыў “Сюрпрыз”.

Свята завяршылася дыскатэкай.

Наталля НАВІЦКАЯ.
НА ЗДЫМКУ: момант свята для моладзі.
Фота А. Варанковіча.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *