Соревнования скорости , мастерства и азарта прошли в Докшицком районе (+фото)

IMG_8860У мінулую суботу з раніцы і да 18 гадзін увагай гараджан уладарылі картынгісты. Менавіта ў гэты час праходзілі адкрытыя асабіста-камандныя спаборніцтвы па картынгу, якія былі прысвечаны 70-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Падчас урачыстага адкрыцця мерапрыемства старшыня райвыканкама Алег Пінчук разам з прывітаннем удзельнікаў спартыўнай барацьбы і пажаданнямі ім удачы зазначыў цікавую асаблівасць. Картынгісты ў Докшыцах сёлета спаборнічаюць дзясяты раз і прадстаўнікі дзесяці гарадоў удзельнічаюць у мерапрыемстве.
Пасля гэтага былі агучаны арганізацыйныя моманты, прадстаўлены галоўны суддзя спаборніцтваў – суддзя нацыянальнай катэгорыі па картынгу з Мінска Сяргей Ганчарык. Юныя вакалісткі і танцавальны калектыў сваімі выступленнямі натхнілі на пераможныя заезды. Глыбоцкі байкерскі клуб правёў паказальны заезд па трасе спаборніцтваў на магутных матацыклах, і старт быў дадзены.
Аўтаспартыўныя заезды былі азартнымі і гучнымі. Пабалець за нашых удзельнікаў ды і паназіраць за відовішчам на працягу ўсяго дня ішлі гараджане. І калі ў бацькоў з сынамі магчымасць убачыць гонкі і нават пасядзець у прасцейшым гоначным аўтамабілі выклікалі непадробную радасць, то большасць матуль разважалі на тэму траўманебяспечнасці і асцярожнасці. Але ж любы від спорту – гэта праца, рызыка і траўмы. Медалі і кубкі заваёўваюцца потам і крывёй. Гэта адступленне. Насамрэч аматары картынгу – людзі апантаныя. Той, хто аднойчы падсеў на гэта захапленне, нягледзячы на тое, што яно патрабуе выдаткаў, становіцца фанатам на ўсё жыццё. Таму многія прадстаўнікі каманд і асабістых залікаў прыехалі на адкрыты чэмпіянат цэлымі сем’ямі.IMG_8700

Усполахі фотааб’ектываў балельшчыкаў увесь час міргалі і на цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў. А яны наступныя.Асабісты залік

Клас “Малыш”1 месца – Арцём Яфіменка (ДТСААФ г. Полацк);2 месца – Данііл Бурый (РВСЦ ДТСААФ г. Мінск);3 месца – Даніла Чалаў (ДТСААФ г. Віцебск).Клас “Пілот”1 месца – Раман Рудак (ДТСААФ г. Полацк);2 месца – Уладзіслаў Сухалёнак (ДТСААФ г. Полацк);3 месца – Станіслаў Макарэвіч (г. Орша).Клас “Ракет”1 месца – Кліменцій Сакалоў (ДТСААФ г. Віцебск);2 месца – Юрый Лядніцкі (ДТСААФ г. Полацк);3 месца – Вячаслаў Нагурный (ЦДіМ г. Докшыцы).Клас “Папулярны”1 месца – Георгій Казак (ЦДіМ г. Докшыцы);2 месца – Аляксей Якімовіч (ЦДіМ г. Докшыцы);3 месца – Аляксандр Пашкевіч (ЦДіМ г. Лепель).Клас “Кадзет”1 месца – Сяргей Яфіменка (ДТСААФ г. Полацк);2 месца – Дзяніс Баранаў (ДТСААФ г. Полацк);3 месца – Данііл Ганчарык (ЦДіМ г. Докшыцы).Клас “Формула С”1 месца – Дзяніс Чымпой (ЦДіМ г. Докшыцы);2 месца – Аляксандр Ваяводскі (ЦДіМ г. Лепель);3 месца – Аляксей Якімовіч (ЦДіМ г. Докшыцы).Клас “Нацыянал”1 месца – Яўген Долгаў (ДТСААФ г. Полацк);2 месца – Аляксей Дзямко (ЦДіМ г. Лепель);3 месца – Дляксандр Дуко (ДТСААФ г. Полацк).Згодна з пратаколам вынікаў, агульнакамандны вынік наступны. Першае месца з сумай ачкоў 270 – у ДТСААФ г. Полацка. Другімі з сумай ачкоў 252 сталі гаспадары спаборніцтваў – ЦДіМ горада Докшыцы. На трэцяй прыступцы п’едэстала з вынікам 233 ачкі – каманда ДТСААФ горада Віцебска. Урачыстае ўзнагароджанне медалямі, кубкамі і падарункамі адбылося на плошчы імя Палявога.IMG_8745

Наталля НАВІЦКАЯ.Фота аўтара.

no images were found

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *