Соревнования скорости , мастерства и азарта прошли в Докшицком районе (+фото)
У мінулую суботу з раніцы і да 18 гадзін увагай гараджан уладарылі картынгісты. Менавіта ў гэты час праходзілі адкрытыя асабіста-камандныя спаборніцтвы па картынгу, якія былі прысвечаны 70-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Падчас урачыстага адкрыцця мерапрыемства старшыня райвыканкама Алег Пінчук разам з прывітаннем удзельнікаў спартыўнай барацьбы і пажаданнямі ім удачы зазначыў цікавую асаблівасць. Картынгісты ў Докшыцах сёлета спаборнічаюць дзясяты раз і прадстаўнікі дзесяці гарадоў удзельнічаюць у мерапрыемстве.
Пасля гэтага былі агучаны арганізацыйныя моманты, прадстаўлены галоўны суддзя спаборніцтваў – суддзя нацыянальнай катэгорыі па картынгу з Мінска Сяргей Ганчарык. Юныя вакалісткі і танцавальны калектыў сваімі выступленнямі натхнілі на пераможныя заезды. Глыбоцкі байкерскі клуб правёў паказальны заезд па трасе спаборніцтваў на магутных матацыклах, і старт быў дадзены.
Аўтаспартыўныя заезды былі азартнымі і гучнымі. Пабалець за нашых удзельнікаў ды і паназіраць за відовішчам на працягу ўсяго дня ішлі гараджане. І калі ў бацькоў з сынамі магчымасць убачыць гонкі і нават пасядзець у прасцейшым гоначным аўтамабілі выклікалі непадробную радасць, то большасць матуль разважалі на тэму траўманебяспечнасці і асцярожнасці. Але ж любы від спорту – гэта праца, рызыка і траўмы. Медалі і кубкі заваёўваюцца потам і крывёй. Гэта адступленне. Насамрэч аматары картынгу – людзі апантаныя. Той, хто аднойчы падсеў на гэта захапленне, нягледзячы на тое, што яно патрабуе выдаткаў, становіцца фанатам на ўсё жыццё. Таму многія прадстаўнікі каманд і асабістых залікаў прыехалі на адкрыты чэмпіянат цэлымі сем’ямі.
Усполахі фотааб’ектываў балельшчыкаў увесь час міргалі і на цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў. А яны наступныя.Асабісты залік