Докшицкие вальщики — первые в области

12317 ліпеня ў ДЛГУ “Багушэўскі лясгас” ладзіліся абласныя спаборніцтвы вальшчыкаў лесу “Лесаруб – 2015”. Першае месца ў агульнакамандным заліку заваявалі вальшчыкі ДЛГУ “Бягомльскі лясгас”.

Па інфармацыі намесніка дырэктара па ідэалагічнай рабоце лясгаса Святланы Здораўцавай, спаборніцтвы праходзілі ў камандным і індывідуальным першынствах, а таксама ў намінацыі “эстафета”. Каманда нашых хлопцаў набрала 4467 ачкоў і перамагла ў напружанай барацьбе.
У асобных этапах работнікі Бягомльскага лясгаса таксама не пакінулі сапернікам шанцаў. Пра гэта сведчаць наступныя асабістыя месцы. Вальшчык Аляксандр Юковіч заняў першыя месцы ў намінацыях “валка лесу” і “абрэзка сукоў” і другое за распілоўку камбінаваным рэзам. У выніку ён стаў першым у вобласці ў індывідуальным першынстве па суме пяці намінацый. Вальшчык Аляксандр Бобрык перамог у намінацыі “мантаж ланцуга”, стаў трэцім у распілоўцы камбінаваным рэзам. Вальшчык Сяргей Радзюк заняў другую прыступку ў намінацыі “абрэзка сукоў”.
Усё гэта дазволіла Бягомльскаму лясгаса трымаць “пальму першынства”. Другімі ў абласных спаборніцтвах сталі глыбачане, трэцімі – вальшчыкі з Пастаў.
У намінацыі “эстафета” грамата за трэцяе месца таксама дасталася нашым землякам. Не падвёў каманду і Арцём Харкоў, які стаў першым сярод юніёраў вобласці.
У межах абласнога чэмпіянату сваё майстэрства дэманстравалі машыністы тралёвачных лесанарыхтоўчых машын – фарвадараў і харвестараў. Андрэй Машкевіч з Бягомльскага лясгаса стаў другім у асабістым заліку сярод машыністаў фарвадара. Віктар Васюковіч заняў сёмае месца сярод машыністаў харвестара. У спаборніцтвах машыністаў гідраманіпулятараў Анатоль Хахолка стаў адзінаццатам, хаця ў намінацыі “ўмелы будаўнік” за сабраную гідраманіпулятарам “калону” ён атрымаў другое месца.

НА ЗДЫМКУ: (злева направа) Аляксандр Юковіч,

Сяргей Радзюк, Арцём Харкоў і Аляксандр Бобрык.

Наталля НАВІЦКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *