Бегомльские школьницы создали коллекцию одежды из вторсырья

DSCN8261 DSCN8265 DSCN8277 DSCN8289 Што б вы зрабілі з 1200 папяровых ружаў з сурвэтак, тысячы паперак ад цукерак, старой падшыўкі газет і часопісаў, поліэтылену, пакетаў для смецця, пластмасавых відэльцаў і слоічкаў ад ёгурту? Можа хто і знайшоў прымяненне гэтым рэчам, але большасць, пэўна, адправіла б усё ў карзіну для смецця. Удзельніцы ж гуртка экадызайну з Бягомльскай школы стварылі з гэтых, і не толькі, прадметаў…модную калекцыю і занялі з ёй трэцяе месца на абласным фестывалі!

Падштурхнулі юных бягомальчанак да ідэі калекцыі з другаснай сыравіны кіраўнік гуртка Аксана Бабака і настаўніца працоўнага навучання Марына Юковіч. Расказвае Аксана Іванаўна:

(Злева направа) Марына Юковіч і Аксана Бабака

(Злева направа) Марына Юковіч і Аксана Бабака

– Не здзіўляйцеся, што наша калекцыя сукенак з бытавога смецця. Яно пад рукамі, так бы мовіць, у свабодным доступе, і людзі часта не ведаюць, што з ім рабіць. Усе вобразы мы з дзяўчатамі стараліся прадумаць да дробязяў. Змайстраваць капялюшык, сумачку, пашыць пальчаткі ці зрабіць са старой асновы парасон. Справа ў тым, што калекцыю дзяўчаткі дэманстравалі самі і вельмі хацелі, каб вобразы атрымаліся завершанымі і не пазбаўленымі эстэтыкі. Каб вы бачылі, з якой годнасцю яны дэфілявалі! Ды і апладысменты гледачоў былі шчырымі.
Швейная справа – карпатлівая, а вось пашыць сукенку з поліэтылену ці паперы – складаней удвая. У якасці падкладкі дзяўчаты выкарыстоўвалі рэшткі капрону. Шывок за шыўком яны старанна працавалі над калекцыяй. І гэта дало вынік.
Усё часцей і часцей у грамадстве звяртаюцца да тэмы экалагічнага выхавання. І галоўныя памочнікі ў гэтым пытанні для нашых дзяцей – гэта, у першую чаргу, самі бацькі, ну і, канечне, установы адукацыі. Надаць другое жыццё смеццю праз экакалекцыю – справа добрая і ўдзячная. Хочацца спадзявацца, што яна дапаможа сфарміраваць у дзіцячых галовах разуменне таго, што другасная сыравіна можа быць карыснай.

ФОТАКАЛАЖ: некаторыя мадэлі экакалекцыі, у цэнтры (злева направа) Марына Юковіч і Аксана Бабака.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *