Главный лесничий ГЛХУ «Бегомльский лесхоз» Александр Давидович 1 сентября посетил Бегомльскую школу с приятной миссией

DSC00153Па добрай традыцыі на ўрачыстых лінейках з нагоды пачатку навучальнага года адзначаюць тых вучняў, якія не толькі адпачывалі, але і займаліся карыснай справай падчас летніх вакацый. Галоўны ляснічы ДЛГУ “Бягомльскі лясгас” Аляксандр Давідовіч першага верасня накіраваўся ў Бягомльскую школу з прыемнай місіяй. Ён уручыў граматы: Косцю Зямчонку (9 “Б”), а таксама дзесяцікласнікам Сашу Увароўскаму, Ільі Якубовічу, Пашу Глазко, Вадзіму Юхнаўцу і Дзянісу Крамару, якія гэтым летам працавалі на пастаянным гадавальніку лясгаса.
Трэці год запар там завіхаюцца студэнцкія атрады, якія райкам ГА “БРСМ” фарміруе з вучняў мясцовай школы. Сёлета кіраўніком атрада быў абраны Ілья Якубовіч. Хлопцы працавалі пад наглядам майстра гадавальніка Аляксандра Ярашэвіча (на здымку). Яны збіралі камяні, прыбіралі траву, займаліся праполкай сеянцаў елкі і сасны, рыхлілі глебу.
Па словах намесніка дырэктара лясгаса па ідэалагічнай рабоце Святланы Здораўцавай, вялікую дапамогу лясгасу аказваюць менавіта такія атрады. Хоць работы і шмат, але вучняў гэта не спыняе, і з кожным годам жадаючых папрацаваць усё больш. Пры выкананні даведзенага задання якасна і тэрмінова заробак удзельніка атрада складае 2-2,2 мільёны рублёў у месяц.
У лясгасе спадзяюцца, што такі від занятасці нясе ў сабе і прафарыентацыйную функцыю. Магчыма, хтосьці са школьнікаў, якія працавалі на гадавальніку, у далейшым злучыць свой працоўны лёс з лясной гаспадаркай і паступіць у профільныя ўстановы адукацыі. А лясгас, у сваю чаргу, будзе рады працаўладкаваць мясцовых маладых спецыялістаў.

Наталля НАВІЦКАЯ.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *