Первоклассников из Барсуковской средней школы поздравил председатель районного исполнительного комитета Олег Пинчук

IMG_5273Восемдзесят чатыры першакласнікі ў сельскіх школах і сто пяцьдзясят тры ў гарадскіх — такая колькасць хлопчыкаў і дзяўчынак пайшла сёлета першы раз у першы клас у нашым раёне. Для дзяцей і іх бацькоў дзень 1 верасня стане асаблівым святам. За букетамі кветак не бачна не толькі вучняў, але і іх настаўнікаў, якім даручана вялікая справа — выхаванне дзяцей.
Пяцёра першакласнікаў Барсукоўскай СШ атрымалі традыцыйныя падарункі ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на ўрачыстай лінейцы, прысвечанай Дню ведаў. Уручыў іх адзін з паважаных гасцей свята — старшыня раённага выканаўчага камітэта Алег Пінчук (на здымку). Першага верасня — хвалюючы дзень і для выпускнікоў, іх сёлета ў школе шасцёра. Папоўнілася ўстанова адукацыі маладым спецыялістам: настаўніца першага класа Таццяна Гурло павядзе маленькіх хлопчыкаў і дзяўчынак па краіне ведаў. Яна стане іх першым памочнікам у засвойванні новых, яшчэ невядомых, але такіх цікавых прадметаў і дапаможа сабраць разумовы багаж, які спатрэбіцца ў будучыні.

На святочнай лінейцы прысутнічалі старшыня Докшыцкага сельсавета Анатоль Сценнік і кіраўнік ААТ “Барсучанка” Сяргей Маскалёнак, апошні аддзячыў старшакласнікам, якія дапамагалі гаспадарцы ў час летніх канікулаў, а таксама ўручыў школе сертыфікат на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы.

Да новага навучальнага года Барсукоўская СШ падрыхтавалася годна. Сваімі сіламі быў зроблены касметычны рамонт. На ўсё пайшло каля 15 мільёнаў рублёў. Добра папрацаваў на летніх канікулах і будатрад: шматлікія работы ва ўстанове адукацыі былі зроблены рукамі старшакласнікаў.

Яўгенія МАЛЕВІЧ.
Фота А. Варанковіча.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *