Работники МТФ «Берёзки» Докшицкого района за своё дело «болеют» все

МТФ «Бярозкі» і яе працаўнікі

IMG_9157

Марыя Сухарэвіч

У гэтым можна было яшчэ раз упэўніцца, наведаўшы малочна-таварную ферму “Бярозкі” КУСГП імя Чэрныша.

З першага погляду бачна: тут працуюць людзі неабыякавыя. Парадак, каровы чыстыя, дагледжаныя і накормленыя, цяляткі – хоць на выставу. Галоўны заатэхнік гаспадаркі Марыя Сухарэвіч распавядае, што на кармавыя сталы ў гэтым годзе паклалі плітку: па-першае, каб кароўкі не траўмавалі языкі, па-другое, шарахаватасць пліткі павялічвае апетыт жывёлы, а народная мудрасць слушна сцвярджае: малако ў каровы на языку. Летам мясцовыя будаўнікі пад кіраўніцтвам Васіля Крыцкага залілі цэментам, выраўнялі падлогу. На транспарцёры навараны ўсе скрабкі – гэта вялікая эканомія электраэнергіі. Памянялі трубы і паілкі, якія раней працякалі. Перад пачаткам стойлавага перыяду нават пафарбавалі сцены ў прыемны светла-блакітны колер.

– Калі надоі павялічваюцца – даказана вучонымі – ад слухання класічнай музыкі, дык і афармленне інтэр’еру нешта значыць. Думаю, нашым кароўкам падабаецца, – смяецца галоўны заатэхнік.

На ферме ўтрымліваецца 160 кароў. Працуюць тры аператары машыннага даення: Таццяна Кізіна, Аліна Вязовіч і Антаніна Грынь. Надоі на карову з пачатку года адпаведна склалі 3287, 3237 і 2615 кілаграмаў. У 2014 годзе жанчыны надойвалі па 1698, 1535 і 1611 кілаграмаў. Як бачна, лічбы павялічыліся ўдвая. У чым сакрэт поспеху?

– “Тры кіты”: кармавая база, дысцыпліна, адказныя і сумленныя адносіны да працы, – сцвярджае загадчыца фермы “Бярозкі” Зоя Валасевіч. – Кармоў нарыхтавана ў дастатковай колькасці, толькі кукурузнага сіласу закладзена 7 ям. І з сенажом сітуацыя нашмат лепшая, чым у мінулым годзе. А пра сваіх падначаленых магу сказаць толькі добрыя словы. Жанчыны старанныя, руплівыя, акуратныя, душой хварэюць за справу. Ніколі ад іх не пачуеш: не атрымліваецца, не буду, чаму я гэта павінна рабіць. А пры такіх адносінах і вынікі не прымушаюць сябе чакаць.

– Так, кармоў дастаткова: у мінулым годзе менш было, а з пастаўскім ААТ “Даўгінава” дзяліліся, дык сёлета разлічваем яшчэ больш бычкоў ды зерня за свае кармы атрымаць, – ганарыцца Марыя Сухарэвіч. – Ды і калектыў цудоўны. І загадчыца фермы Зоя Віктараўна, і жанчыны-даяркі, і дзённы вартаўнік Дзмітрый Насеннік, і даглядчык цялят на дарошчванні Анатоль Паўтарака, і падвозчык кармоў, механізатар Генадзь Насеннік – з усімі можна ісці ў разведку: надзейныя людзі!

Яшчэ адно новаўвядзенне на ферме “Бярозкі” – арачнік, у якім утрымліваецца 210 цялят на дарошчванні рознага ўзросту. Як жартоўна параўноўвае галоўны заатэхнік, ад малодшага школьнага ўзросту да старшакласнікаў-выпускнікоў. Ёсць, безумоўна, і “яслі”, а кароўкі, якія патрабуюць асемянення, знаходзяцца на выгуле. Арганізавана трохразовае даенне навацельных і высокапрадуктыўных кароў. Карацей кажучы, усюды бачны парадак і вока гаспадара. Так-так, кіраўнік гаспадаркі Ягор Віннікаў часта сюды зазірае, унікае ва ўсе праблемы і разам з галоўным заатэхнікам прыкладае максімум намаганняў, каб хутка і эфектыўна іх вырашыць. Што выклікае асаблівае захапленне ў падначаленых – не толькі граматнымі распараджэннямі, матэрыяльнай дапамогай, але і сваёй працай: дырэктар можа закасаць рукавы зусім не ў пераносным, а ў прамым сэнсе і ўласнаручна адрамантаваць на ферме матор ці ліквідаваць непаладкі ў электраправодцы. А калі сам кіраўнік так “хварэе” за справу, то і калектыву працаваць абы-як не атрымаецца.

Чым цяжэй, тым цікавей —

гэта жыццёвае крэда галоўнага заатэхніка КУСГП імя Чэрныша Марыі Сухарэвіч (на здымку). Мабыць, каб яно было іншым, ніколі б не пайшла карэнная гараджанка, ураджэнка Ваўкавыска, якая кароў ды свінак бачыла толькі па тэлевізары, вучыцца ў Гродзенскі аграрны ўніверсітэт, не адпрацавала б пасля з вялікім запалам і энтузіязмам у Смаргонскім раёне заатэхнікам. Праца ў Ваўкавыску, у селекцыйным цэнтры племстанцыі, падалася ёй занадта лёгкай, а куратарам у Мінску, на малаказаводзе, – абмежаванай у прасторы.
Замужжа і пераезд у наш раён далі Марыі магчымасць зведаць нарэшце доўгачаканыя цяжкасці, выпрабаваць свае сілы і выкарыстаць вопыт для іх пераадолення. Гэта ў заатэхніка выдатна атрымліваецца! Па-першае, маладая жанчына, на выгляд зусім яшчэ дзяўчынка, за даволі кароткі час змагла заваяваць прыхільнасць сваіх падначаленых. Паважаюць Марыю за дасведчанасць, веданне сваёй справы, энергічнасць, жаданне эксперыментаваць, настойлівасць у дасягненні мэты. І любяць – за заўсёдную ўсмешку, за прыязнасць, шчырасць, адкрытасць і цеплыню ў адносінах да людзей. Па-другое, дырэктар Ягор Віннікаў, і сам малады кіраўнік, не пазбаўлены юначага імпэту і максімалізму, таму іх з заатэхнікам “творчы тандэм” можа вырашыць цэлы шэраг сельскагаспадарчых праблем: разуменне паміж кіраўніком і спецыялістам, лічы, палова поспеху. Па-трэцяе, матуля Марыі (а хто, як не маці, найлепш ведае сваё дзіця?) называе яе “антыкрызісным кіраўніком” – ніякімі цяжкасцямі нашага маладога заатэхніка не спужаеш і не саб’еш з курсу. А гэта значыць, усё задуманае здзейсніцца, усяму запланаванаму – быць!

«Працаваць, дык душу ўкладваць» —

IMG_9180

Зоя Валасевіч

падтрымлівае галоўнага заатэхніка загадчыца фермы “Бярозкі” Зоя Валасевіч (на здымку). Жанчына ў свой час працавала і аператарам машыннага даення, і брыгадзірам, і асемянатарам, таму ўсе тонкасці, так сказаць, нюансы справы ведае да драбніц. Калектывам сваім загадчыца вельмі задаволена: і адносінамі да працы, і ўзаемаразуменнем, і ўзаемавыручкай. Вось і сама яна ў дзень нашага прыезду замянла адну з даярак.

– Антаніну Грынь пакліч на ферму ў любы час сутак – прымчыцца без лішніх пытанняў. Як жа мне яе не выручыць, калі ўзнікла такая патрэба, – дзеліцца Зоя Віктараўна.

На пытанне, што паўплывала на выбар прафесіі, яна са смехам адказвае:

– А выбару не было: я ж і нарадзілася якраз у дзень работнікаў сельскай гаспадаркі. Работу сваю люблю, стараюся выкладвацца “на ўсе сто” і ад іншых гэтага патрабую. Шматгадовы вопыт дазваляе выконваць усё хутка і якасна. Ды што гаварыць: я ўжо душой прыкіпела да сваёй фермы, да гэтых каровак, да свайго калектыву. Нават калі нарадзіўся сынок Арсеній, не змагла “даседзець” з ім да трох гадоў, выйшла працаваць раней.

Зоя Віктараўна, бясспрэчна, з той катэгорыі жанчын, якія ўсюды паспяваюць, з усім спраўляюцца і дома, і на рабоце. Розніца паміж старэйшай дачушкай і малым Арсеніем – 20 гадоў.

– Гэта ж шчасце, калі зранку з радасцю бяжыш на работу, а з работы – дадому, дзе цябе чакае звонкі дзіцячы смех, – гаворыць жанчына.

І з ёй нельга не пагадзіцца.

Алена Несцяронак.
Фота А. Варанковіча.

5 комментариев для “Работники МТФ «Берёзки» Докшицкого района за своё дело «болеют» все

  • 20.10.2015 в 6:42 пп
    Permalink

    Знаю Машу Сухаревич еще с университета. Это была студентка, которая не просто хорошо училась, а училась с интересом’ мотивированно’ сама. Никогда не пасовала перед трудностями’, любила решать сложные задачи еще студенткой’,учавствовала в научных конференциях, живо интересовалась всем новым не только в животноводстве, но и по общественным наукам: политологией,психологией, экономикой,философией.Ее работы в студенческое время отличались новизной, креативным подходом и неожиданно оригинальными вариантами решений. У этой маленькой девочки стальной характер, когда речь идет о деле. Не случайно, руководство университета рекомендовало ее сразу главным зоотехником в хозяйство Сморгонского района. Маша, от всех. твоих преподавателей вГГАУ, от себя лично, сердечно поздравляю тебя с успеами в работе, горжусь тобой, желаю дальнейших успешных экспериментов на ниве кормопроизводства, гордиться тобо и вся кафедра общественных наук.Мы рады что наши усилия не прошли даром, ты смогла создать такой сплоченный, целеустремленный твореский кол
    лектив, спасибо и твоим коллегам, которые поддерживают и помогают молодому специалисту!!!!
    Назаренко людмила Евгеньевна, преподаватель кафедры общественных наук Гродненского аграрного университета

  • 21.10.2015 в 7:52 дп
    Permalink

    История про Марию в свете ценностей современной молодежи напоминает фантастику. Я рад, что в нашей республике есть такие молодые люди, пусть даже единицы. Мыслей, конечно, по этому поводу, много…
    Но скажу главное — повезло Докшицкому району. Желаю, чтобы мудростью руководителей района имеющийся факт наличия специалистов такого уровня сохранялся и приумножался.

  • 21.10.2015 в 2:38 пп
    Permalink

    Респект Марии! Уважуха! Как поёт один рок музыкант » с таким поколением не страшны никакие стены «

  • 21.10.2015 в 5:44 пп
    Permalink

    Егор Винников и Мария Сухаревич еще прославят наш район. УМНИЦЫ!!! Горжусь

  • 21.10.2015 в 9:00 пп
    Permalink

    для читателя
    Егор — понятное дело. Как сам он говорит в статье «Железный человек…» есть существенные доводы и стимулы «за». Своя земля,место,где живут родные и близкие,династия… Снова же, выделенный хозяйством комфортный дом,машина, заработная плата, должность и перспектива карьерного роста, наконец.
    Весомых причин прославлять Докшицкий район для девушки Марии я не увидел. На Гродненщине тоже достаточно трудностей. Уведем мы вашего специалиста:)

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *