Осенние каникулы для детей в доме сестёр при костёле Святой Троицы оставили приятные воспоминания

Найсмачнейшымі аладкамі частуе сястра Аня Дзятлік.

Найсмачнейшымі аладкамі частуе сястра Аня Дзятлік.

Ілья Клігус пасябраваў  з бананавым героем.

Ілья Клігус пасябраваў
з бананавым героем.

На восеньскіх канікулах у доме сясцёр пры касцёле Святой Тройцы ў Докшыцах дзеці і падлеткі (каля 30-ці чалавек) сабраліся на трохдзённыя рэкалекцыі, каб карысна правесці вольны ад вучобы час. Сёстры прыхода разам з моладдзю арганізавалі цікавыя спатканні. Сустрэчы мелі сваю мэту: дапамагчы дзецям распазнаваць свае правіны, вучыцца міласэрнасці і адкрываць у сабе здольнасці да выпраўлення. Для гэтага была распрацавана адпаведная праграма. Як заўважыла сястра Маргарыта Аўгустын, вельмі адказна да ўсяго аднеслася моладзь. Дзяўчаты і хлопцы з цікавасцю планавалі кожны дзень. Яны праводзілі заняткі-канферэнцыі, на якіх стараліся даступна расказаць дзецям пра Божую міласэрнасць. Усе былі задзейнічаны ў разнастайных гульнях і конкурсах, дзе кожны мог усебакова праявіць сябе. Выяўляліся не столькі творчыя здольнасці і эрудыцыя, колькі ўменне выслухаць сябра, дапамагчы яму. Пасля прагляду мультыплікацыйных фільмаў на вызначаную тэматыку праходзіла абмеркаванне. На прыкладзе герояў, іх паводзін і ўчынкаў кожны стараўся адкрыць для сябе вартую ісціну: што такое дабро і што такое зло. Быў тут і свой сюрпрыз. У ролі яго выступіла сястра Нунэ Цітаян з Мінска, якая сваім з’яўленнем вельмі моцна ўсіх уразіла. Яна прывезла з сабой важкі багаж энтузіязму і натхнення, энергіі і душэўнай адкрытасці, любові і, самае галоўнае, умення дзяліцца ёю. Варта адзначыць, што сястра Нунэ – укладальнік падручнікаў па катэхезе для 5-6 класаў, мае вялікі вопыт работы з дзецьмі, а таксама займаецца выкладчыцкай дзейнасцю. Як прыкмецілі аніматары, яе харызма заваражыла ўсіх. Асабліва ў апошні дзень, калі па ініцыятыве сястры Нунэ была праведзена так званая “бананавая вечарына”. Кожны ўдзельнік павінен быў мець штосьці жоўтае (гэты колер атаясамліваецца з цяплом і дабрынёю). У руках дзяцей любімыя многімі бананы ажылі, бо, дзякуючы фантазіі і выдумцы, яны сталі казачнымі персанажамі. Героі спявалі і танцавалі, смяяліся і плакалі, адным словам, усе дзействы ператварыліся ў жартоўны спектакль, але з даволі сур’ёзнай задумай: зблізіць дзяцей, навучыць узаемнай спагадзе і усёдаравальнасці, адвярнуць ад зайздрасці і самалюбства. Так праз гульню і шчырыя сяброўскія адносіны дзеці і моладзь набліжаюцца да пазнання Божай міласэрнасці. І самае важнае – ніхто не прыходзіў на такія сустрэчы пад прымусам, бо калі цікава, весела і ўтульна, то ногі самі бягуць туды, дзе чакаюць заўсёды. Такое баўленне часу прынесла ўсім шмат станоўчых эмоцый і пакінула толькі прыемныя ўспаміны.

Ірына НЕСЦЯРОНАК.
Фота М. Шульгат.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *