Торжественное мероприятие по случаю осеннего призыва прошло в Докшицах

IMG_1030Сорак тры юнакі з усяго раёна адправяцца ў канцы лістапада выконваць ваенны абавязак перад Радзімай. Урачыстае мерапрыемства з нагоды восеньскага прызыву прайшло на гэтым тыдні ў Докшыцах.

Без мінулага няма будучыні, а таму памяць подзвігу салдатаў Вялікай Айчыннай вайны была ўшанавана падчас ускладання кветак да помніка І.С. Палявому.

На мерапрыемства былі запрошаны намеснік камандзіра вайсковай часткі 71327 (Заслонава) Дзмітрый Глінскі, выконваючы абавязкі ваеннага камісара райваенкамата Алег Анціпаў, удзельнік баявых дзеянняў у В’етнаме Аляксей Смірноў, былы ваенны камісар Генадзь Пацэвіч, настаяцель храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы Георгій Мялешка і першы сакратар райкама ГА “БРСМ” Таццяна Гайчук.

Словы-наказы гучалі са сцэны ў адрас юнакоў. Дзмітрый Глінскі засяродзіў увагу на тым, што хлопцы, магчыма, і пазбавяцца дамашняй утульнасці, аднак іх здабыткі падчас нясення службы будуць на парадак большымі. Алег Анціпаў нагадаў пра тое, што на плячах юнакоў – адказнасць за гонар раёна, якую трэба несці годна. Аляксей Смірноў шчыра расказаў, што служба ў яго час, у параўнанні з сённяшняй рэчаіснасцю, была сапраўдным іспытам. Таццяна Гайчук зычыла, каб шчаслівая зорка не мінала ўвагай прызыўнікоў. Протаіерэй Георгій Мялешка папрасіў хлопцаў не забывацца на тых, хто чакае іх дома. Часцей пісаць лісты, тэлефанаваць матулям і залішне не турбаваць іх сваімі патрэбамі. Ён таксама заўважыў, што на змену дзіцячым іскрынкам, што свецяцца ў вачах сённяшніх прызыўнікоў, праз некалькі месяцаў службы прыдуць сур’ёзнасць і дакладнае разуменне мужчынскага сяброўства.

У час канцэрта для прызыўнікоў гучалі песні пра любоў і тугу па родным краі, пра тое, як трэба годна служыць. А тым, хто застаўся дома, – чакаць салдата. Шчаслівай службы, землякі!

Тэкст і фота
Наталлі НАВІЦКАЙ.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *