Зберажы, Божа, сямейны ачаг

image-31833edbbed9651259fd031b192f15b60127f72366204028b7493d33f119ad27-VДля кожнага чалавека сям’я – сусвет, дом, дзе пануюць любоў і адданасць, клопат і павага, самае галоўнае ў жыцці. Сям’я – гэта блізкія і родныя людзі, тыя, каго мы любім, з каго бяром прыклад, пра каго клапоцімся, каму жадаем дабрыні і шчасця.

У канцы кастрычніка па блаславенні ўладыкі Феадосія, архіепіскапа Полацкага і Глыбоцкага, у аграгарадку Язна Міёрскага раёна прайшоў шосты фестываль праваслаўных нядзельных школ, які яднала тэма “Захоўвай, Госпадзі, ачаг сямейны”. Галоўная мэта фестывалю – умацаванне сяброўскіх сувязей і творчых кантактаў паміж выхаванцамі нядзельных праваслаўных школ Полацкай епархіі, раскрыццё творчых здольнасцей і таленту дзяцей. У ім прынялі ўдзел 14 нядзельных школ.

Пашчасціла там пабываць і выхаванцам нядзельнай школы прыходу храма Усіх Святых г.п.Бягомль разам з настаяцелем айцом Валерыем Цімковым.
Сям’я Бабака прадставіла свае творчыя работы і была ўзнагароджана граматамі за мастацкую задумку, глыбіню і духоўнасць.

У многіх гледачоў былі слёзы на вачах у той час, калі Віка і Ліка Траплоўскія спявалі песню “Мама”. А пасля песні “Бацюшка” ў выкананні Аліны Анісовіч доўга не змаўкалі апладысменты. Пастараліся і чытальнікі Дзіяна Падцяроб і Галіна Аўтушка.

Майстэрства ўдзельнікаў было дастойна ацэнена. У Бягомль яны прывезлі дыпломы лаўрэатаў, памятны гадзіннік і кнігу.

Шосты фестываль – ужо ў гісторыі, а выхаванцы нядзельнай школы маюць вялікае жаданне прыняць удзел у сёмым, які будзе праходзіць пад дэвізам “Дзеля жыцця на зямлі”.

Пусть повторятся
в поколеньях
Благословенной жизни дни.
Храни, Господь,
очаг семейный,
Любовь любимых сохрани.

М. ВАСЮКОВІЧ,
г.п. Бягомль.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *