Акция «Памятное дерево», посвещённая Всемирному дню борьбы со СПИДом прошла в Докшицах

IMG_27881 снежня па ўсёй Беларусі прайшлі акцыі, прысвечаныя Сусветнаму дню барацьбы са СНІДам. Докшыцы не сталі выключэннем. Раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі сумесна з ГА “БРСМ” правёў акцыю “Памятнае дрэва”, у час якой вучні 9-10 класаў СШ № 1 г. Докшыцы ўпрыгожылі дрэўца ля ўнівермага чырвонымі стужкамі – сімвалам барацьбы з чумой ХХІ стагоддзя.

Для таго, каб прыцягнуць увагу моладзі да праблемы ВІЧ і СНІДу, супрацоўнікіў РЦГіЭ правялі ў школах горада класныя гадзіны, дзе расказалі пра ступень небяспекі заражэння і меры перасцярогі, фарміраванне талерантных адносінаў да ВІЧ-інфіцыраваных людзей.

НА ЗДЫМКУ: удзельнікі акцыі – вучні 10 “Б” СШ № 1 г. Докшыцы.

Тэкст і фота
Яўгеніі МАЛЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *