Небольшой коллектив Докшицкого энергосбыта выполняет значительный объём работы

IMG_0848

М.І. Хілько, Г.С. Гмырак (першы рад); С.М. Хілько,
Д.А. Церах, В.С. Казачонак, Э.Э. Іваноўскі, Л.А. Міхаль і С.Ч. Рудзік (другі рад).

Калектыў Докшыцкага раённага вытворча-збытавога ўчастка Глыбоцкага аддзялення філіяла “Энергазбыт” аб’ядноўвае 16 чалавек. Вось ужо 17 гадоў арганізацыю ўзначальвае Мікалай Хілько. Гэта невялікая каманда выконвае вельмі значны аб’ём работы: згодна з дагаворамі займаецца рэалізацыяй электраэнергіі, ажыццяўляе катроль за абсталяваннем і яго замену, а таксама сочыць за тым, каб сродкі за карыстанне электраэнергіяй паступалі своечасова і ў поўным аб’ёме. Усімі гэтымі паслугамі ў нашым раёне карыстаюцца 18 прамысловых прадпрыемстваў, 12 сельгасарганізацый, 150 непрамысловых аб’ектаў, а таксама 14 тысяч 688 бытавых абанентаў. Колькасць лічыльнікаў, якія знаходзяцца на ўліку энергазбыта, складае амаль 17,5 тысяч адзінак.

За 11 месяцаў бягучага года атрымана 83,2 працэнта ад агульнай сумы аплаты за спажытую электраэнергію. Асноўныя даўжнікі сярод юрыдычных асоб – сельгасарганізацыі, астатнія карыстальнікі разлічваюцца ў асноўным спраўна. Прыняцце рашэння аб адключэнні ад электрычнасці – гэта крайняя мера, аднак яна і самая дзейсная. Бо кожная асобная запазычанасць за гэту выгоду цывілізацыі цягне за сабой вялікія дзяржаўныя выдаткі. Пэўная складанасць работы інспектараў яшчэ і ў тым, што ім даводзіцца кантактаваць з вялікай колькасцю людзей. Аднак абсалютная большасць насельніцтва да гэтага ставіцца з разуменнем. На думку кіраўніка энергазбыта, будучыня арганізацыі за электроннымі прыборамі ўліку электраэнергіі, якія дазволяць кантраляваць яе спажыванне з дапамогай адзінай базы дадзеных у рэжыме онлайн. Працэс усталявання такіх лічыльнікаў у нашым раёне ўжо запушчаны.

– Сённяшнія нашы супрацоўнікі – зазначае Мікалай Хілько, – людзі адказныя, прынцыповыя і надзейныя, сапраўдная каманда. Сярод лепшых можна вылучыць Сяргея Рудзіка, Эдмунда Іваноўскага, Пятра Шэку, Дзмітрыя Цераха, Валерыя Казачонка, Сяргея Савулава, сямейную пару Алены і Руслана Чачуковічаў ды іншых. Нельга не прыгадаць і ветэранаў арганізацыі, якія заўжды суперажывалі агульнай справе. Гэта былы кіраўнік Мікалай Андрэевіч Лібоза, Тамара Аляксееўна Зубовіч, Антон Пятровіч Кучко, Іван Іосіфавіч і Ірына Мікалаеўна Сіўцэвічы. Віншую ўсіх калег з прафесійным святам і жадаю здароўя, дабрабыту ў сем’ях і вялікай жыццёвай энергіі.

Наталля НАВІЦКАЯ.

Фота В. Чарвинскага.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *