В Докшицах определили победителей и призёров по настольному теннису (+фото)

IMG_0693У мінулыя выхадныя вызначыліся пераможцы ў раённых спаборніцтвах па настольным тэнісе сярод працоўных калектываў арганізацый раёна, каманд сельсаветаў і агульнаадукацыйных школ. Мерапрыемства было прымеркавана да 80-годдзя Спортклуба Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, а таму на ўрачыстым адкрыцці слова трымала старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Ядвіга Шульгат. Яна пажадала ўдзельнікам поспеху і ўручыла кожнай камандзе памятныя падарункі ў выглядзе імянных бейсболак ад ФПБ. Падняць сцяг было даручана пастаяннай удзельніцы спартакіяд, трэнеру ДзЮСШ і настаўніцы фізічнай культуры Крулеўшчынскай СШ Але Русалоўскай.

Пераможцы вылучаліся па найбольшай колькасці набраных ачкоў. Такім чынам, сярод каманд першае месца заваявалі прадстаўнікі аб’яднанай каманды Крулеўшчынскіх сельсавета і сярэдняй школы. Другое – у гульцоў за раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях, трэцімі сталі прадстаўнікі РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”.

За першую ракетку ў асабістым заліку сярод жанчын золата атрымала неаднаразовая пераможца гульняў у настольны тэніс Людміла Галавач, якая выступала за РАНС. У барацьбе за срэбра перамагла Ала Русалоўская (аб’яднаная каманда). Бронзавым прызёрам была названа Алена Паваляева (ВУ “Віцебскторф”). Сярод мужчын 1 месца заваяваў Мікалай Кавалёнак (аб’яднаная каманда), які, дарэчы, выйграў усе партыі. Сяргей Дземідовіч (РАНС) стаў другім, а Міхаіл Яловік (РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”) – трэцім. Па другой ракетцы былі выяўлены свае пераможцы: Алег Пігулеўскі (аб’яднаная каманда), Аляксандр Кубельнік (аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама) і Сяргей Сіманенка (Бягомльская дапаможная школа-інтэрнат).

Каманда-пераможца атрымала пераходны кубак, а прызёры – Дыпломы.

Тэкст і фота Яўгеніі МАЛЕВІЧ.

no images were found

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *