Докшицкий отдел Департамента охраны вновь стал призёром

бой-3Па выніках 2015 года па службова-прыкладных відах спорту Докшыцкі аддзел Дэпартамента аховы заняў ганаровае II месца. Толькі два ачкі аддзялілі яго ад прыступкі лідара.
Пачатак 2016 года складваецца для спартсменаў аховы не менш паспяхова. У асабова-камандным чэмпіянаце абласнога галіновага ўпраўлення па лыжных гонках каманда Докшыцкай аховы ў складзе камандзіра ўзвода Аляксандра Ізавіткі і міліцыянера-вадзіцеля Анатоля Віннікава заняла другое агульнакаманднае месца сярод падраздзяленняў другой групы. Да таго ж Аляксандр вельмі паспяхова выступіў на спаборніцтвах у асабістым заліку. Ва ўзроставай катэгорыі звыш 40 гадоў ён стаў лідарам дыстанцыі на 1,5 кіламетра. Гэты вынік дазволіў яму трапіць у зборную каманду вобласці, якая на аналагічных спаборніцтвах рэспубліканскага ўзроўню заваявала першае месца.

З кубкам за першае агульнакаманднае месца спартсмены-ахоўнікі вярнуліся з абласнога асабова-каманднага чэмпіянату па рукапашным баі.

Гонар аддзела абаранялі міліцыянер-кінолаг Міхаіл Яловік і згаданы вышэй Анатоль Віннікаў. Да таго ж у іх па медалю ў асабовым заліку. Міхаіл стаў бясспрэчным лідарам у вагавай катэгорыі да 65 кг, а Анатоль – трэці ў вагавай катэгорыі да 75 кг.

Віншуем і міліцыянера-вадзіцеля Яўгена Яцыну. Ён заняў першае месца ў абласным асабова-камандным чэмпіянаце па шахматах.
НА ЗДЫМКУ: А. Віннікаў і М. Яловік (другі і трэці справа) пасля атрымання кубка пераможцы.

Наталля НАВІЦКАЯ.
Фота з сайта
vitebsk.ohrana.gov.by

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *