Фарміруем культуру бяспекі

Приложение №5 логотип акцииРэспубліканская прафілактычная акцыя “Дзень бяспекі. Увага ўсім!” пройдзе ў нашым раёне з 1 па 18 сакавіка. Яна будзе прымеркавана да Сусветнага дня грамадзянскай абароны.

У нашай краіне традыцыйна гэты дзень прысвечаны абароне дзяцей ад надзвычайных сітуацый. Сёлета падчас правядзення акцыі ва ўсіх агульнаадукацыйных установах пройдуць сустрэчы з работнікамі органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях. Яны раскажуць дзецям, з улікам іх узроставых асаблівасцей, як паводзіць сябе, калі ўзнікае пагроза жыццю альбо здароўю. На гэту тэматыку будуць дэманстравацца відэафільмы, праводзіцца практычная эвакуацыя вучняў з будынка пры пагрозе ці ўзнікненні надзвычайнай сітуацыі.

Ю. ПОТЭС,
пажарны інспектар
аддзела МНС.

Комментарии:

Один комментарий для “Фарміруем культуру бяспекі

  • 14.03.2016 в 10:40 пп
    Permalink

    Вялікі дзякуй за артыкул на беларускай мове.
    Калі ласка, пішыце па-беларуску часцей.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *