На лёд – ні нагой

лёдУ сувязі з тым, што апошнім часам устанавілася анамальна цёплае надвор’е для такога перыяду года, і пачалося інтэнсіўнае “з’яданне” сонцам, плюсавой тэмпературай і дажджамі ледзянога покрыва на вадаёмах, распараджэннем раённага выканаўчага камітэта забараняецца выходзіць на лёд.

З улікам прагнозу надвор’я ледзяное пакрыццё і далей будзе паступова разбурацца. Але для многіх грамадзян гэта акалічнасць не з’яўляецца перашкодай, і яны ўсё роўна выходзяць на лёд, не зважаючы на ўстаноўленыя правілы.

Звяртаючыся да жыхароў Докшыччыны, асабліва рыбакоў, раённая арганізацыя “Беларускае рэспубліканскае таварыства выратавання на водах” настойліва просіць не выходзіць на лёд. Нават самы багаты ўлоў не варты жыцця чалавека.

У непаўналетніх таксама трэба выхоўваць пачуццё адказнасці за сваё жыццё. Бацькі і настаўнікі, не забывайцеся лішні раз нагадаць дзецям пра небяспеку, якая падсцерагае, калі мацаць нагой трываласць лёду, а тым больш скакаць на ім.

Таццяна ПАДБЯРЭЗКАЯ.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *