Новое рабочее место создано в Докшицком Территориальном центре

DSCN1530Дзяржава асаблівую ўвагу ўдзяляе рашэнню пытанняў, якія звязаны з працаўладкаваннем інвалідаў. У Тэрытарыяльным цэнтры сацабслугоўвання насельніцтва створана новае спецыялізаванае працоўнае месца. Заняць яго запрашаюць чалавека, які мае інваліднасць. Адзіная ўмова – ён павінен стаяць на ўліку па беспрацоўі ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.

Падобныя рабочыя месцы ўжо дзейнічаюць ва ўсіх райцэнтрах нашай вобласці. Адрозніваюцца яны толькі накірункамі дзейнасці: адны прапануюць паслугі цырульніка, іншыя – пральні. У Докшыцах выбралі не менш запатрабаваную ў наш час спецыялізацыю – аператара камп’ютарнай графікі.

– Для гэтага абсталявалі невялічкі ўтульны кабінет, – расказвае дырэктар Цэнтра Сяргей Лісіца. – За сродкі, якія былі выдзелены дзяржаўным пазабюджэтным фондам сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь (каля 50 млн рублёў), набылі камп’ютарную тэхніку. Зараз падбіраем кандыдатуру. Чалавек павінен валодаць няхітрымі аперацыямі ў сферы аказання платных паслуг па капіраванні і сканіраванні рознай дакументацыі, ламініраванні паперы, брашураванні буклетаў і папак.

Невялічкі капіцэнтр будзе працаваць з рознымі фарматамі паперы, уключаючы фармат А3. Плануецца, што тут будуць распрацоўвацца дызайн календароў, паштовак, віньетак з выкарыстаннем фотаздымка кліента. Акрамя гэтага, па жаданні можна будзе заказаць бэйджы. Цэны пакуль разлічваюць нашы эканамісты, яны будуць прымальныя. Так што ў хуткім часе, спадзяёмся, прымем першых кліентаў.

Таццяна МАЙСКАЯ.
НА ЗДЫМКУ: аператар камп’ютарнай графікі Святлана Ванюшына дэманструе новае працоўнае месца ў ТЦСАН.
Фота аўтара.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *