Докшицкие звёзды лёгкой атлетики и дзюдо

Здымак  1

Здымак 1

У Віцебску прайшло першынства вобласці па лёгкай атлетыцы. Каманда нашага раёна заняла на спаборніцтвах другое месца. На адкрыцці падняць дзяржаўны сцяг было даручана пераможцу рэспубліканскай лёгкаатлетычнай спартакіяды Максіму Гаўрыловічу. Былы выхаванец трэнера раённай ДзЮСШ Алены Аліноўскай, а зараз – навучэнец Віцебскага вучылішча алімпійскага рэзерву, і на гэтым мерапрыемстве дабіўся поспеху. Максім заняў два першыя месцы: у скачках удаўжыню з разбегу і ў бегу на 60 метраў з бар’ерамі. Паспяхова выступіла ў спаборніцтвах яшчэ адна былая выхаванка Алены Іванаўны – навучэнка ВВАР Лізавета Дорц. Дзяўчына заваявала залаты медаль у штурханні ядра. Свой унёсак у агульнакамандны залік зрабіў выхаванец Віктара Сенчыка Данііл Жук, які заняў другое месца ў скачках удаўжыню і трэцяе – у трайных скачках з разбегу. Максім Гаўрыловіч, Данііл Жук і Захар Скакун (выхаванец Рыгора Зямчонка) прынялі ўдзел у эстафеце, у якой прадэманстравалі і спрыт, і трываласць, і добрую падрыхтоўку. А ў выніку – заваявалі першае месца.

Максім Гаўрыловіч і Лізавета Дорц, як пераможцы абласнога спаборніцтва, прынялі ўдзел у першынстве Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы. І тут нашым землякам усміхнуўся поспех. Максім стаў уладальнікам залатога медаля ў шасцібор’і, а Лізавеце ў штурханні ядра да першага месца не хапіла ўсяго толькі сантыметра (здымак 1).

Працягвае славіць наш раён сваімі поспехамі на спартыўным алімпе і былая выхаванка Іосіфа Чэрняніна, а зараз – навучэнка Наваполацкага вучылішча алімпійскага рэзерву Настасся Кацейка. Два першыя месцы заняла яна на першынстве Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы сярод юніёраў (бег на 800 і 400 метраў). Залатыя медалі атрымала Насця і на першынстве Беларусі па лёгкай атлетыцы, якое прайшло ў Брэсце. Не было ёй роўных у бегу на 1 500 і 800 метраў. Другое месца ў бегу на 1 500 м заваявала юная спартсменка на Міжнароднай матчавай сустрэчы сярод юніёраў з Францыі, Латвіі, Літвы, Турцыі, Украіны і Беларусі.

***

Здымак 2

Здымак 2

Днямі ў г. Ліда прайшлі Алімпійскія дні моладзі Рэспублікі Беларусь. У сваёй вагавай катэгорыі паспяхова выступіла былая выхаванка трэнера ДзЮСШ Алены Таляронак, а зараз навучэнка ВВАР Крысціна Чарнабрысава (на здымку 2 другая злева). Юная дзюдаістка заняла першае месца. Таксама навучэнка ВВАР Алена Касцюк, былая падапечная Марыны Ярмаковіч, у спаборніцтвах заняла трэцяе месца.

Віншуем пераможцаў!

Яўгенія МАЛЕВІЧ.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *