Из призывников в уклонисты попал житель Докшицкого района

220px-Юфтевые_кожаные_сапогиУ другой дэкадзе сакавіка ў раённым судзе была разгледжана справа ў дачыненні нашага земляка, які ўхіліўся ад мерапрыемстваў воінскага прызыву.

Яе галоўны “герой” – жыхар вёскі Беразіно 1990 года нараджэння. З 2006 года ён знаходзіўся на воінскім уліку ў раённым ваенным камісарыяце і быў папярэджаны пра тое, што за ўхіленне ад мерапрыемстваў прызыву наступае крымінальная адказнасць па артыкуле 435 КК Рэспублікі Беларусь.

У жніўні мінулага года ён атрымаў позву, у якой паведамляліся дата і час, калі яму трэба з’явіцца ў райваенкамат на медыцынскі агляд.

Аднак малады чалавек ад патрабаванняў позвы ўхіліўся і нікуды не паехаў. Здавалася б, абставіны бываюць розныя, не атрымалася ў гэты дзень – папярэдзь і прыедзь потым. Толькі на гэтае потым у яго не знайшлося часу. Хаця прызыў і доўжыўся аж да 30 лістапада! Больш таго, да заканчэння прызыву ён ўвогуле пакінуў тэрыторыю раёна.

Прызыўная камісія не змагла прыняць рашэнне аб неабходнасці выконваць ваенны абавязак грамадзянінам. А хлопец з патэнцыяльнага прызыўніка ператварыўся ва ўхіліста.

У ходзе судовага следства віна ваеннаабавязанага была поўнасцю даказана. За ўхіленне ад мерапрыемстваў прызыву на воінскую службу яму прызначана пакаранне ў выглядзе штрафу памерам 60 базавых велічынь у даход дзяржавы. Згадваецца папулярны некалькі гадоў таму сацыяльны ролік пра тое, што нармальныя хлопцы “не косяць”. Беразінец жа “накасіў” на 12 мільёнаў 600 тысяч рублёў.

Н. МІЦЬКО,

намеснік пракурора раёна.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *