Светлана Яцукович три десятилетия отдала «Бытовику»

??????????У наступным годзе будзе акурат трыццаць гадоў, як Святлана Яцуковіч прыйшла на працу ў службу бытавога абслугоўвання насельніцтва. 

Родам яна з Параф’янава, што ў Сітцаўскім сельсавеце. І, калі скончыла прафтэхвучылішча ў Лепелі, працаваць вярнулася бліжэй да бацькоўскага дому. Дзяўчыну са спецыяльнасцю швачкі-матарысткі без праблем прынялі на Сітцаўскі КПП. Там яна была і прыёмшчыцай, і швейным майстрам.

Па іроніі лёсу з Параф’янава Сітцаўскага жанчына пераехала ў Параф’янава, але ўжо аднайменнага сельсавета. Прычыны на тое былі самыя што ні ёсць жыццёвыя: замужжа і стварэнне ўласнага жытла. Працаваць яна працягвала там жа.

Пяць гадоў таму ў Параф’янаве вызвалілася месца прыёмшчыцы. Святлана Арцем’еўна доўга разважала, але рашылася ўзначаліць КПП. Разам з цэнтральным населеным пунктам на абслугоўванні яшчэ 27 вёсак, ад сярэдніх да такіх, дзе толькі некалькі жылых хат. Кожны тыдзень загружае машыну “Бытавіка” і накіроўваецца да вяскоўцаў. Што ў іх карыстаецца найбольшым попытам? У кожнага сваё. Адны просяць прывезці драўляныя столікі, лаўкі, зэдлікі, карытцы для жывёлы, якія вырабляе сталярны цэх “Бытавіка”. Другія заказваюць насыпкі, хусцінкі і іншыя тэкстыльныя вырабы, пледы з вэлсофту, якія таксама адшываюцца ў Докшыцах. Трэція робяць заказ на штосьці з бытавой хіміі і спажывецкіх тавараў, якія зараз можна набыць у кожным КПП. Вясною да ўсяго вязе на вёску прыёмшчыца КПП рознакаляровыя букеты штучных кветак. Адным словам, стараецца задаволіць попыт кожнага чалавека. Гэта некалькі дзесяцігоддзяў таму да машыны службы бытавога абслугоўвання выстройваліся чэргі. А зараз вёскі здрабнелі, і ўжо супрацоўнікі бытоўкі ідуць у кожную хату самі.

Штодзень, з раніцы і да абеду, Святлана Яцуковіч прымае заказы на КПП у Параф’янаве. Калі трэба падлатаць, падшыць рэчы ці пашыць новую вопратку для акенцаў, спраўляецца ўласнымі сіламі (на здымку). Заказы кліентаў на хімчыстку і мыццё бялізны, рамонт абутку адпраўляе ў райцэнтр. Запісвае ў чаргу да цырульніка, які прыязджае з Докшыц кожны тыдзень.

Святлана Яцуковіч – жанчына прыязная і сарамлівая. Залішняя ўвага ёй у цяжар. “Я проста раблю сваю справу і стараюся, каб людзям было добра і радасна на душы. А атрымліваецца ці не – сабе не суддзя”.
Дазволім запэўніць Святлану Арцем’еўну, што артымліваецца, і няблага. Яе паважаюць і кліенты, і калегі. А гэта дарагога каштуе. Да таго ж па выніках 2015 года Параф’янаўскі КПП спрацаваў лепш за астатнія ў раёне.

Наталля НАВІЦКАЯ.
Фота аўтара.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *