В Докшицком районе председатель областного Совета депутатов В.В. Терентьев принял участие в проведении дня Берёзковского сельсовета

У мерапрыемстве прыняў удзел старшыня абласнога Савета дэпутатаў У.У. Цярэнцьеў. Уладзімір Уладзіміравіч наведаў сацыяльныя аб’екты аграгарадка: бальніцу, садок-школу (на здымку) — і застаўся задаволены ўбачаным. Пасля знаёмства з арганізацыяй у раёне работы па навядзенні парадку на зямлі, адзначыў, што дадзены вопыт варты пераймання.

У мерапрыемстве прыняў удзел старшыня абласнога Савета дэпутатаў У.У. Цярэнцьеў. Уладзімір Уладзіміравіч наведаў сацыяльныя аб’екты аграгарадка: бальніцу, садок-школу (на здымку) — і застаўся задаволены ўбачаным. Пасля знаёмства з арганізацыяй у раёне работы па навядзенні парадку на зямлі, адзначыў, што дадзены вопыт варты пераймання.

Бярозкаўскі сельсавет – гэта 28 населеных пунктаў, у якіх пражывае 827 чалавек.У адзін з іх жыхары вяртаюцца толькі на летні сезон. Для жыцця тут створана ўся патрэбная інфраструктура. Працуюць два ФАПы, бальніца сястрынскага догляду з амбулаторыяй, сярэдняя школа, два дзіцячыя садкі, столькі ж паштовых аддзяленняў, КПП, пяць стацыянарных крам, дзве бібліятэкі і клуб. Аддаленыя вёскі абслугоўваюцца аўтакрамай і перасоўным паштовым аддзяленнем. Як і ўсюды ў сельскай мясцовасці, у Бярозкаўскім сельсавеце таксама існуе праблема сядзіб, якія засталіся без пастаянных гаспадароў. Тэхнічнай магутнасці, падобнай да той, якую мае, напрыклад, “Докшыцкі райаграсэрвіс”, каб зносіць будынкі, закопваць падмуркі, у мясцовай сельгасгаспадаркі, канечне, няма. Тым не менш сельвыканкаму, які ўжо некалькі гадоў ушчыльную займаецца навядзеннем парадку на зямлі, нават з тымі рэзервамі, што ёсць, удалося зрабіць многае. У свой час вялікі аб’ём работ быў выкананы ПМС, зараз да гэтага падключыліся іншыя арганізацыі-шэфы.

За час, што прайшоў з апошняга дня сельсавета, знесена 52 трухлявыя пабудовы, закапана 12 падмуркаў. Тры гектары зямлі гаспадарка ўключыла ў сельгасзварот. Сёлета будзе далучана яшчэ 10 гектараў. Але гэта нямнога на фоне 195 участкаў агульнай плошчай 66,6 гектара, якія пустуюць на тэрыторыі сельсавета. Яшчэ 30 гектараў зямлі патрабуюць правядзення культуртэхнічных работ. У падшэфных вёсках парупіліся работнікі хлебазавода, Бярозкаўскага і Вітуніцкага лясніцтваў, ДРБУ № 180, ПМС, Бягомльскай ПАРЧ № 2, энергазбыту, энерганагляду, аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, Бярозкаўскай дзіцячы садок-школы, Вітуніцкага садка. У вёсцы Асінавік камунальнікі разабралі некалькі трухлявых пабудоў, высеклі кустоўе, старыя сады і тут жа з дапамогай спецмашыны здрабнілі драўніну на шчапу.

Эфект ад выкананай работы добра быў бачны ў час аб’езду, калі наведалі такія населеныя пункты, як Янова, Чэрні, Вешкі, Грабяні, Кромавічы. У Чэрнях за сёлетні сезон плануецца ўсе пустыя ўчасткі абараць і пакінуць толькі два дачныя домікі. Праязджаючы па названых населеных пунктах, можна было ўбачыць не адзіны прыклад таго, як уласнікі стараюцца падтрымліваць парадак на сваіх сядзібах, наводзіць прыгажосць. Тым, хто гэта не хоча рабіць, выдадзена 63 прадпісанні, на самых непаслухмяных складзена 10 пратаколаў. З большасцю спадчыннікаў складаней. Ад бацькоўскіх хат яны не адмаўляюцца, але і падтрымліваць іх у належным стане не рупяцца. На сённяшні дзень налічваецца 70 такіх пустых пабудоў. Спадчыннікаў трох з іх так і не ўдалося ўстанавіць, а ўсім астатнім сельвыканкамам разасланы прадпісанні. З іх 50 адгукнуліся: 43 чалавекі паабяцалі навесці парадак на бацькоўскіх сядзібах і падтрымліваць яго ў далейшым, сем вырашылі сваімі сіламі знесці трухлявыя пабудовы. Восем былых вяскоўцаў не пажадалі паведаміць мясцовай уладзе пра свае намеры ў адносінах да спадчыннасці. Ім паўторна дасланы прадпісанні. Хаця, на думку старшыні райвыканкама А.Л. Пінчука, напэўна, больш эфектыўна было б скласці пратакол і выпісаць штраф. Надта шмат часу затрачана на тлумачэнні і ўгаворы, надышла пара спытацца ў адпаведнасці з заканадаўствам за ігнараванне дзяржаўнай палітыкі па навядзенні парадку на зямлі. Падводзячы вынікі пасля завяршэння аб’езду і прагляду відэафільма, кіраўнік раёна падкрэсліў, што, нягледзячы на зробленую вялікую работу, ёсць моманты, якіх ужо не павінна быць, але яны тым не менш існуюць. Маюцца на ўвазе нахіленыя трухлявыя пабудовы з праваленымі стрэхамі. Выгляд няхай і адной такой на ўсю вёску, прыніжае ўсё ў ёй зробленае. Сельвыканкамам трэба больш прадумана падыходзіць да вызначэння першараднага значэння работ.

На асабісты прыём да старшыні райвыканкама наведаўся В.К. Кавалёнак, які папрасіў кіраўніка раёна пасадзейнічаць таму, каб у Бярозкаўскай бальніцы можна было атрымаць фізіялячэнне. Дачніца В.В. Зізюк папрасіла адрамантаваць дарогу ля вёскі Чысці-Таварыскія. Жыхары вёсак, дзе праводзіўся выязны прыём, дзякавалі за гандлёвае абслугоўванне аўтакрамы, адзначалі добрасумленнае выкананне сваіх абавязкаў сацработнікамі. У Вілейцы папрасілі, каб цяжкая тэхніка аб’язджала вясковую вуліцу, а ў Забар’і – каб пасля яе праезду падрамантавалі дарогу. У Шклянцах сапсавалася адна з нядаўна ўстаноўленых калонак, а ў Першым Маі пажадалі, каб дэманціравалі калодзеж, які даўно не эксплуатуецца.
Усе зададзеныя пытанні будуць разгледжаны і пры неабходнасці вырашаны.

Тамара АЛЬШЭЎСКАЯ.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *