Ученица СШ №2 г. Докшицы посещает футбольную секцию

IMG_6952Паліна Усок – вучаніца СШ № 2 г. Докшыцы, якая захапляецца футболам. Яна адзіная дзяўчынка ў школьнай спартыўнай секцыі па гэтым відзе спорту. Трэці год шасцікласніца наведвае трэніроўкі, якія праводзіць настаўнік фізкультуры Уладзімір Вахавіч. У складзе групы аматараў футболу займаюцца вучні 5 – 8-х класаў. Тры разы на тыдзень яны з задавальненнем вывучаюць правілы гэтай самай папулярнай ва ўсім свеце гульні, яе схемы і тактыкі. Больш за ўсё падабаюцца дзецям трэніроўкі на гарадскім стадыёне (на здымку). Пакуль юныя спартсмены не валодаюць дрыблінгам (калі гулец віртуозна і з лёгкасцю абводзіць мячом вакол сапернікаў), ці навесам (пас па паветры), але і іх прозвішчы ў будучыні, калі гэтага шчыра захацець, могуць з лёгкасцю трапіць у рэйтынг самых вядомых спартсменаў.

Тэкст і фота
Яўгеніі МАЛЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *