В библиотеках Докшицкого района прошла неделя финансовой грамотности

IMG_6228У межах Года культуры ў бібліятэках раёна быў арганізаваны тыдзень фінансавай адукаванасці. Мерапрыемствы для дарослай і дзіцячай аўдыторыі прайшлі ў Бягомльскай гарпасялковай, Крулеўшчынскай сельскай і чытальнай зале раённай дзіцячай бібліятэкі.

Арганізатары падышлі да тэмы прадумана, з улікам узросту гледачоў і слухачоў. Напрыклад, сустрэча з дарослымі была арганізавана з удзелам намесніка дырэктара раённага філіяла ААТ “ААБ Беларусбанк” Ірыны Малюжанец і намесніка начальніка аддзела рознічнага бізнесу Наталлі Юковіч. Яна прайшла ў форме дыялогу. Людзей цікавілі пытанні крэдытавання, адкрыццё доўгатэрміновых і на кароткі тэрмін укладаў. Спецыялісты расказалі пра магчымасці інтэрнэт-банкінгу.

А вось сустрэча з вучнямі СШ №1 г. Докшыцы ладзілася больш дасціпна і не без забаў. Бібліятэкары падрыхтавалі інсцэніроўку па сюжэце мультфільма “Канікулы ў Прастаквашына” і праз яе пазнаёмілі дзяцей з некаторымі фінансавымі тэрмінамі. Затым урок фінансавай адукацыі прадоўжыла Наталля Юковіч. Яна задавала пытанні кшталту, што такое крэдыт, уклад, плацежная картка, накапленне і іншыя. Практычна на ўсе трэцякласнікі змаглі даць упэўненыя адказы. За гэта ў канцы сустрэчы дзеці атрымалі ад банка тэматычныя брашуры, а таксама карысныя канцылярскія прыналежнасці. Мерапрыемства, безумоўна, было карысным і цікавым для ўсіх яго ўдзельнікаў. Тым больш, што тэмп і ўмовы сучаснага жыцця пераконваюць у тым, што азбуку фінансаў нядрэнна пачынаць вывучаць з юнага ўзросту.

Тэкст і фота
Наталлі НАВІЦКАЙ.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *