Докшыцкая раёнка на выставе «СМІ ў Беларусі» (+здымкі)

IMG_8121З 11 па 14 мая ў Мінску праходзіла ХХ Міжнародная спецыялізаваная выстава “СМІ ў Беларусі”. Сярод прадстаўленых на ёй друкаваных выданняў кожнага рэгіёна нашай краіны, а таксама замежнай перыёдыкі, у павільёне СМІ Віцебскай вобласці ахвотнікі маглі пазнаёміцца і з раённай газетай “Родныя вытокі”.

Па традыцыі, у форуме таксама прымалі ўдзел нацыянальныя тэлеканалы, інфармацыйныя агенцтвы, радыёстанцыі, дыпламатычныя прадстаўніцтвы ў Беларусі, прадстаўнікі СМІ рэгіёнаў Расіі, Саюзнай дзяржавы, краін СНД, Кітая, Венесуэлы, Кубы і іншых краін, а таксама недзяржаўныя СМІ. У выставачным павільёне можна было не толькі пазнаёміцца з масмедыа, але і набыць кнігі, разнастайныя сувеніры. “Белпошта” прапаноўвала падпіску на любое выданне. Сярод наведвальнікаў форуму былі не толькі прафесіяналы галіны, але і простыя людзі. Калі аматары журналістыкі маглі пазнаёміцца з работай сваіх калег, дзесьці падзяліцца напрацоўкамі ці пераняць вопыт, то астатніх наведвальнікаў чакалі забаўляльныя праграмы, конкурсы і віктарыны. А яшчэ на выставе СМІ можна было пазнаёміцца з вядомымі медыйнымі асобамі. Гэтай акалічнасцю асабліва карысталася моладзь, якая паспявала паўдзельнічаць у імпрэзах і зрабіць сэлфі з папулярнымі вядучымі тэле- і радыёпраграм.

У дзень, калі ў рабоце форуму прыняў удзел карэспандэнт “Родных вытокаў”, адбылася прыемная сустрэча з нашай зямлячкай, выпускніцай Параф’янаўскай СШ, а сёння – студэнткай Інстытута журналістыкі Юліяй Януковіч (на здымку), якая разам з аднагрупнікамі завітала на мерапрыемства.

Яўгенія МАЛЕВІЧ.
Фота В. Чарвінскага.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *