Память о деревне Шуневка Докшицкого района будет вечной

IMG_0394Як і тады, у 1943-м, у прыродзе буяе вясна і так хочацца жыць, бачыць вечна ізумрудную зеляніну дрэў, да галавакружэння ўдыхаць п’янлівы водар бэзу. Хацелі жыць і людзі маленькай вёсачкі Шунеўка, ды каты з нацысцкай свастыкай пазбавілі іх таго, што падараваў ім Гасподзь. Але яны, зажыва спаленыя, кінутыя ў калодзеж, жывуць у сэрцах нашчадкаў, як і мільёны іншых ахвяр той мінулай страшнай вайны. Каб мы памяталі і ненавідзелі фашызм, не дапусцілі адраджэння яго на зямлі, на месцы знішчанай вёскі Шунеўка пабудаваны мемарыяльны комплекс “Праклён фашызму”. Практычна кожны дзень тут бываюць людзі, шмат турыстаў, у тым ліку і з-за мяжы. 23 мая яго наведалі старшыня райвыканкама Алег Пінчук, кіраўнікі прадпрыемстваў і ўстаноў раёна, грамадскасць. Перш чым ускласці кветкі памяці, прысутныя сталі гледачамі гістарычнай рэканструкцыі шунеўскай трагедыі. Калі пачуліся стрэлы, забрахалі аўчаркі і загалёкалі карнікі, зганяючы людзей, узнікла пачуццё поўнай прысутнасці ў тым часе — і 73-х гадоў як і не было.

– Шунеўская трагедыя – гэта, здаецца, далёкая гісторыя, – сказаў пасля ўскладання кветак кіраўнік раёна, – але вырашаць праблемы з дапамогай зброі людзі не перасталі і да сённяшняга. Так званых справядлівых войнаў не бывае па сутнасці, любая вайна – гэта ахвяры, боль і пакуты нявінных людзей. Але ўдвая крыўдна гінуць на сваёй зямлі ад рук крывавых захопнікаў. Каб так не сталася зноў, Шунеўка павінна жыць вечна ў імя міру і спакою нашай Беларусі.

Тамара АЛЬШЭЎСКАЯ.
НА ЗДЫМКУ: даніна памяці ахвярам трагедыі ў Шунеўцы.
Фота А. Варанковіча.

Один комментарий для “Память о деревне Шуневка Докшицкого района будет вечной

  • 24.05.2016 в 3:59 пп
    Permalink

    Было бы не так обидно если бы это не сделали соседи, Украинцы 118-й батальон шуцманшафта

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *