Ученики Крулевщинской СШ Докшицкого района посетили Минскую область

DSC07595Настаўнікі і вучні Крулеўшчынскай СШ адным з самых найлепшых і дзейсных спосабаў патрыятычнага выхавання лічаць падарожжы па роднай зямлі, па славутасцях не толькі Докшыччыны, але і іншых мясцін Беларусі. Ніводныя канікулы і выхадныя дні не абыходзяцца без цікавых і незабыўных вандровак, якія арганізоўваюць для крулеўшчынскіх дзяцей настаўніцы Наталля Рандарэвіч і Іна Косціна.

На гэты раз маршрутам абралі Маладзечненскі раён – адзін з самых “зорных” раёнаў Мінскай вобласці. Чатыры дні праляцелі незаўважна, але ўражанняў назапасілі надоўга. Музей класіка беларускай літаратуры Янкі Купалы ў Яхімоўшчыне, знаёмства са старонкамі гісторыі старажытных Палачан і Гарадка – невялічкі пералік тых мясцін, дзе нам пашчасціла пабываць.

Незабыўнай стала экскурсія ў адзін з самых буйных канцлагераў — “Шталаг-342”. Усяго на тэрыторыі маленькай Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны дзейнічала 260 лагераў смерці. Іх характэрнай рысай былі надзвычай жорсткія ўмовы існавання зняволеных. Кармілі іх адзін раз на дзень: 100 грамаў хлеба змешвалі з апілкамі і літрам вадкага супу з прадуктаў, непрыдатных для ежы. Знясіленыя людзі выглядалі як шкілеты. Штодзень тут памірала па 350-400 чалавек. Вязняў катавалі і расстрэльвалі. За 100 метраў ад лагера ёсць 221 брацкая магіла, ля якой мы схілілі галовы ў маўклівай цішы. “Шталаг-342” дзейнічаў да ліпеня 1944 года, свой жыццёвы шлях тут скончылі 33 150 савецкіх ваеннапалонных і незлічоная колькасць мірных грамадзян.

Юнакі і дзяўчаты нашай школы ўпэўнены: пакуль жыве памяць – і мы будзем жыць пад мірным небам над галавой.

Лізавета ЮХНЕВІЧ,
Андрэй КОСЦІН,
вучні 8 “Б” класа
Крулеўшчынскай СШ.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *