В Докшицах подвели итоги конкурса «Пасхальный кулич» (+фото)

IMG_8375 IMG_8372 IMG_8361 IMG_8355 IMG_8342Паўсотні работ прадставілі ўдзельнікі раённага конкурсу “Велікодны куліч” на выставу, якая на працягу чатырох дзён працавала ў чытальнай зале дзіцячай раённай бібліятэкі.

Безліч фарбаў і адценняў, якая ўвасобілася ў велікодных кампазіцыях, не пакінула раўнадушным ніводнага наведвальніка выставы. Розныя тэхнікі і аўтарская манера вылучалі адну работу перад другой. Але было і тое, што ўсе іх аб’ядноўвала, разам яны стваралі атмасферу свята і святасці, былі выкананы з душой. Журы конкурсу на чале з намеснікам старшыні райвыканкама Валянцінай Рандарэвіч было пастаўлена ў складаныя ўмовы: выбіраць лепшага, калі ўсе дастойныя.

Нагода віншавання пераможцаў была вельмі сімвалічнай. У нядзелю, напрыканцы праводнага велікоднага тыдня, пасля цудоўнай праграмы, якую падрыхтавалі выхаванцы нядзельнай школы, граматы і падарункі былі ўручаны настаяцелем Храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы протаіерэем Георгіем Мялешкам і першым сакратаром райкама ГА “БРСМ” Таццянай Гайчук.

На сцэну ГЦК запрашаліся ўдзельнікі ў наступных намінацыях:

– “Лепшая пасха” – Ганна Шыбут (Барсукоўская СШ);
– “Лепшая велікодная кампазіцыя” – работа сям’і Аксаны Бабака з Бягомля;
– “Лепшая пісанка” – Ірына Багданава (райста);
– “Лепшы велікодны фотаздымак” – Наталля Сташэвіч (рэдакцыя).

Спецыяльнымі прызамі ад райкама ГА “БРСМ” былі адзначаны работы “Першацветы” Паліны Малашонак (ЦДіМ) і “Цуда” Кацярыны Курцэвіч (ТЦСАН).

У межах праекта міжнароднага адкрытага грантавага конкурсу “Праваслаўная ініцыятывы” спецыяльны прыз атрымала дзесяцігадовая Марына Касцюк за кампазіцыю “Велікодны букет”.

Фота Н. Навіцкай.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *