В Докшицах подвели итоги конкурса «Пасхальный кулич» (+фото)
Паўсотні работ прадставілі ўдзельнікі раённага конкурсу “Велікодны куліч” на выставу, якая на працягу чатырох дзён працавала ў чытальнай зале дзіцячай раённай бібліятэкі.
Безліч фарбаў і адценняў, якая ўвасобілася ў велікодных кампазіцыях, не пакінула раўнадушным ніводнага наведвальніка выставы. Розныя тэхнікі і аўтарская манера вылучалі адну работу перад другой. Але было і тое, што ўсе іх аб’ядноўвала, разам яны стваралі атмасферу свята і святасці, былі выкананы з душой. Журы конкурсу на чале з намеснікам старшыні райвыканкама Валянцінай Рандарэвіч было пастаўлена ў складаныя ўмовы: выбіраць лепшага, калі ўсе дастойныя.
Нагода віншавання пераможцаў была вельмі сімвалічнай. У нядзелю, напрыканцы праводнага велікоднага тыдня, пасля цудоўнай праграмы, якую падрыхтавалі выхаванцы нядзельнай школы, граматы і падарункі былі ўручаны настаяцелем Храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы протаіерэем Георгіем Мялешкам і першым сакратаром райкама ГА “БРСМ” Таццянай Гайчук.
На сцэну ГЦК запрашаліся ўдзельнікі ў наступных намінацыях:
– “Лепшая пасха” – Ганна Шыбут (Барсукоўская СШ);
– “Лепшая велікодная кампазіцыя” – работа сям’і Аксаны Бабака з Бягомля;
– “Лепшая пісанка” – Ірына Багданава (райста);
– “Лепшы велікодны фотаздымак” – Наталля Сташэвіч (рэдакцыя).
Спецыяльнымі прызамі ад райкама ГА “БРСМ” былі адзначаны работы “Першацветы” Паліны Малашонак (ЦДіМ) і “Цуда” Кацярыны Курцэвіч (ТЦСАН).
У межах праекта міжнароднага адкрытага грантавага конкурсу “Праваслаўная ініцыятывы” спецыяльны прыз атрымала дзесяцігадовая Марына Касцюк за кампазіцыю “Велікодны букет”.
Фота Н. Навіцкай.