Акция «Свечка памяти» прошла в Докшицах (+ ФОТО)

IMG_9039З мітынга-рэквіема пачалася акцыя “Свечка памяці”, якая была прымеркавана да 75-й гадавіны пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Ля помніка воінам 277-й стралковай дывізіі сабраліся дзеці, падлеткі, людзі старэйшага ўзросту – тыя, для каго даніна памяці героям, якія загінулі за нашу Радзіму, з’яўляецца не абавязкам, а доўгам. Як сведка пачатку вайны ў Докшыцах, перад прысутнымі выступіла ветэран педагагічнай працы Любоў Цярэнцьеўна Румчык. У гонар загінулых адслужыў малебен благачынны протаіерэй Георгій Мялешка. У промнях заходзячага сонца зіхацелі агні запаленых свечак.

***

Да акцыі “Свечка памяці”, якая праводзілася ў памяць ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, актыўна далучыліся наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў ТЦСАН. Напачатку яны згадалі песні ваенных часоў, прачыталі вершы, падзяліліся пачутымі ад родзічаў успамінамі. Затым былі запалены свечкі як даніна павагі і памяці героям. Мерапрыемства атрымалася надзвычай шчырым і пранікнёным. Многія яго ўдзельнікі не маглі стрымаць слёз.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *