В Докшицкой детской библиотеке объявлен конкурс

IMG_2305Менавіта так лічаць супрацоўнікі раённай дзіцячай бібліятэкі. Для таго, каб яшчэ больш зацікавіць дзяцей кнігай, ініцыятыўныя бібліятэкары штораз арганізоўваюць рознапланавыя мерапрыемствы. Асабліва падчас школьных канікулаў. Вось і гэта лета не стала выключэннем. З 1 чэрвеня стартаваў конкурс летняга чытання “Расфарбуй сваё лета!” Каб стаць яго ўдзельнікам, трэба завітаць у дзіцячую бібліятэку, узяць кнігу, якая спадабаецца, а потым, прачытаўшы яе, адзначыцца на вясёлцы. Кожнаму колеру вясёлкі адпавядае колькасць старонак у кнізе. У конкурсе з задавальненнем вырашылі паўдзельнічаць ужо каля трыццаці аматараў літаратуры. Сярод іх – сяброўкі Насця Каляга, Лера Шупенька, Маргарыта Бярозка і Яна Модаль (на здымку злева направа).

Асаблівым попытам карыстаюцца творы-юбіляры, якія штогод адбіраюцца і выстаўляюцца на спецыяльна-аформленай паліцы. Сёлета свой дзень нараджэння адзначаюць: “Белы Бім Чорнае вуха” Г. Траепольскага (45 гадоў), “Кракадзіл Гена і яго сябры” Э. Успенскага (50 гадоў), “Прыгоды Чыпаліна” Дж. Радары (65 гадоў), “Віця Малееў у школе і дома” М. Носава (65 гадоў), “Цімур і яго каманда” А. Гайдара (75 гадоў), “Васілій Цёркін” А. Твардоўскага (75 гадоў), “Залаты ключык, або Прыгоды Бураціна” А. Талстога (80 гадоў), “Пунсовыя ветразі” А. Грына (95 гадоў), “Канёк-гарбунок” П. Яршова (160 гадоў), “Казка пра цара Салтана” А. Пушкіна (185 гадоў), “Вечары на хутары бліз Дзіканькі” М. Гогаля (185 гадоў).

Тэкст і фота
Яўгеніі ГІЧАНСКАЙ.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *