25 бонусов от Белагропромбанка

IMG_9273Сёння ў “Белаграпрамбанка” дзень нараджэння. Чвэрць стагоддзя самастойная фінансавая ўстанова функцыянуе ў нашай краіне.

За гэты час банк займеў больш за 48 тысяч кліентаў сярод суб’ектаў гаспадарання і 1,9 мільёна кліентаў сярод прыватных асоб. ААТ “Белаграпрамбанк” мае разгалінаваную сетку абслугоўвання: больш чым 350 кропак абслугоўвання кліентаў па ўсёй тэрыторыі Беларусі, у тым ліку і разлікова-касавы цэнтр №40 у Докшыцах з’яўляецца ўпаўнаважаным банкам Урада Рэспублікі Беларусь па абслугоўванні дзяржпраграм. ААТ “Белаграпрамбанк” укараніла сістэму менеджменту якасці ISO 9001, якая адпавядае міжнародным патрабаванням і ўваходзіць у Top 1000 World Banks (рэйтынг 1000 лепшых банкаў свету) і ў спіс 25 буйнейшых банкаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.
Як ААТ “Белаграпрамбанк” падрыхтавалася да 25-годдзя? Мяркуйце самі.
Акцыя “Дзень
нараджэння
з Белаграпрамбанкам”
Кожнае дзіця, якое з’явіцца на свет 3 верасня 2016 года, атрымае ад банка 250 беларускіх рублёў. Што для гэтага неабходна зрабіць бацькам? У перыяд з 12 верасня па 30 лістапада бягучага года звярнуцца ў банк і адкрыць уклад у межах рэкламнай акцыі “Дзіцячая ашчадная праграма “Расці вялікі!” Пасля гэтага банк залічыць на адкрыты рахунак 250 рублёў ці 2,5 мільёны недамінаваных рублёў.
Рэкламная гульня
“25 шчаслівых укладаў”
Удзельнікамі гульні аўтаматычна становяцца асобы, якія па стане на 01.11.2016 года маюць у ААТ “Белаграпрамбанк” такія ўклады, як “Забота”, “Линия роста 3.0. До года”, “Линия роста 3.0. Свыше года”, “Стандарт”, “25 лет вместе” (на суму ад 1000 беларускіх рублёў, ці 1000 долараў ЗША, ці 1000 еўра, ці 60 тысяч расійскіх рублёў. Розыгрыш прызавога фонду адбудзецца ў сярэдзіне лістапада. 25 шчасліўчыкаў могуць стаць уладальнікамі 24 прызоў па 250 рублёў і галоўнага прыза – аўтамабіля Peugeot 301.
Конкурс “Павіншуйце Агрыка з Днём
нараджэння”
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца дзеці і падлеткі да 16 гадоў. Яны павінны стварыць прадмет дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ці намаляваць малюнак, з дапамогай якіх можна павіншаваць Агрыка з днём нараджэння. Фотаздымкі ці сканы сваіх работ удзельнікі павінны будуць размясціць да 6 верасня на сайце konkurs.belapb.by. Пераможцаў вызначыць галасаванне наведвальнікаў сайта. Прызы для пераможцаў:
– відэакамера Xiaomi YI Action Camera Travel Edition;
– мабільны тэлефон Samsung Galaxy Grand Prime VE (G531F);
– камплект навушнікаў з мікрафонам Sony MDR-ZX610AP;
– сертыфікат на наведванне аквапарка “Лябяжы”.
“Моцная картка”
ААТ “Белаграпрамбак” удзельнічае ў рэспубліканскай праграме лаяльнасці “Моцная картка”. Як гэта працуе? Адна картка – многа зніжак. Трэба заказаць у “Белаграпрамбанку” спецыяльную аднайменную “Моцную картку”, якая дазваляе захоўваць сродкі, аплачваць пакупкі, здымаць наяўныя грошы ў банкаматах, карыстацца карткай за мяжой і пры гэтым за кожны безнаяўны разлік атрымліваць балы. Падрабязней са спісам крам, якія прадстаўляюць зніжкі, можна пазнаёміцца на сайце bestcard.by.
Акцыя “З клопатам
пра Вас”
У рэкламнай акцыі ўдзельнічаюць пенсіянеры, якія прадставілі ў банк пакет дакументаў для ажыццяўлення комплекснага абслугоўвання і маюць пенсійны рахунак “Забота”. Кожны ўдзельнік рэкламнай акцыі атрымлівае ад банка падарункі: квартальную падпіску на адно з выданняў, а таксама грашовыя сродкі, якія залічваюцца на пенсійны рахунак у вызначаны банкам час.
Дарэчы, аплата ў касах “Белаграпрамбанка” камунальных паслуг, электраэнергіі, газа, тэлефона і іншых плацяжоў бярэцца без камісіі!
“Мая першая картка”
З 1 верасня па 31 снежня бягучага года ААТ “Белаграпрамбанк” сумесна с ЗАТ “Плацежная сістэма “Белкарт” праводзяць рэкламную акцыю “Мая першая картка” для дзяцей і падлеткаў ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў. У акцыі прымаюць удзел тыя дзеці і падлеткі, якія ў перыяд яе дзеяння атрымліваюць у банку картку. У дадатак да яе выдаецца памятны сувенір ад банка. Аформіць дзіцячую картку можна ў любым аддзяленні Белаграпрамбанка. Бацькі маюць права вызначаць сутачны ці месячны ліміт па плацежнай картке і кантраляваць расходы дзіцяці.
Для малога і сярэдняга
бізнесу
ААТ “Белаграпрамбанк” ажыццяўляе выдачу крэдытаў на фінансаванне інвестыцыйных праектаў суб’ектаў малога і сярэдняга бізнесу. Сродкі прадстаўляюцца ў беларускіх рублях безнаяўным пералічэннем ці ў выглядзе неўзнаўляемай крэдытнай лініі. Іх можна скарыстаць на набыццё асноўных сродкаў для іх вытворчай дзейнасці ці дзейнасці па аказанні паслуг. Крэдыт выдаецца тэрмінам на 5 гадоў з выплатай працэнтаў у памеры стаўкі рэфінансавання, павялічанай на 4,5 працэнтных пункты. Доля ўдзелу асабістых сродкаў у фінансаванні праекта павінна складаць не менш за 10 працэнтаў.
Для
карпаратыўных кліентаў
Акцыю “25 бонусаў для бізнесу” Белаграпрамбанк у юбілейны год праводзіць для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў. У яе межах карпаратыўным кліентам прапаноўваюцца 25 бонусаў і спецыяльныя ўмовы абслугоўвання, сярод якіх падключэнне пакетаў паслуг без спагнання адначаснай платы, устанаўленне платы ў памеры 25 % ад абаненцкай за карыстанне пакетам паслуг, устанаўленне платы за залічэнне і выплату заробку ў памеры 0,25 % ад сумы, плата ў памеры 0,25 рубля за прыём і апрацоўку аднаго дакумента, прадстаўленне зніжкі ў 25 % па пэўных аперацыях, бясплатнае прадстаўленне пакета “Зарплатны” для супрацоўнікаў карпаратыўных кліентаў і многія іншыя бонусы.
“Сустрэнем свята
разам”
Так называецца акцыя, якую банк праводзіць для атрымальнікаў крэдытаў. Бонус для яе ўдзельнікаў – стаўка па крэдыце на працягу 90 дзён з даты заключэння дагавора складае 20 % гадавых. Пасля заканчэння гэтага перыяду працэнт па крэдыце складае стаўку рэфінансавання плюс 12 пунктаў (з 17.08. – 30 %), для лаяльных кліентаў СР + 9 % (27%).
У межах крэдытных праграм банка кліентам прадстаўляецца і шэраг іншых відаў крэдытаў:
– “Практычная картка” (24 працэнты ў льготны перыяд і далей пад 30 % гадавых;
– “Лёгкія пакупкі” (безнаяўна, шляхам пералічэння на рахунак гандлёвай арганізацыі пад 0,0001 % гадавых на 4 і 6 месяцаў);
– на спажывецкія патрэбы (да трох гадоў, працэнты складуць ад 28 да 31 у залежнасці ад тэрміну выдачы);
– на набыццё легкавых аўтамабіляў у аўтадылераў (ад 5 да 7 гадоў (у залежнасці ад узросту аўтамабіля) пад 30 % гадавых));
– на будаўніцтва і набыццё індывідуальных жылых дамоў, кватэр, набыццё жыллёвых аблігацый (для ўсіх катэгорый грамадзян тэрмінам да 20 гадоў са стаўкай 26 %).
Новы стандарт грошай
Уклад “Стандарт” можна адкрыць у беларускіх і расійскіх рублях, а таксама доларах ЗША, еўра. Тэрмін складае ад 95 да 735 дзён. Чым вышэй тэрмін захоўвання грошай – тым большая па іх стаўка. Напрыклад, на беларускія рублі ад 17 да 20,5 %, долары, еўра – ад 2,5 да 4 %, расійскія рублі – ад 8 да 12 %. Уклад з’яўляецца тэрміновым, без адклікання з магчымасцю папаўнення.

Падключыць інтэрнэт-банкінг, атрымаць авердрафт на картку, адкрыць уклад ці атрымаць крэдыт (у тым ліку і на плацежную картку), перавесці пенсію на пакет “Забота” і атрымаць шэраг прывілей, а таксама здзейсніць многія іншыя фінансавыя захады можна ў РКЦ № 40 г. Докшыцы філіяла ААТ “Белаграпрамбанк”. Даведкі па тэлефонах: 2-02-06, 2-19-13, 136.

Падрыхтавала
Наталля НАВІЦКАЯ.
УНП 300149648.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *