Бегомльскому лесхозу — 80 лет

IMG_2270 IMG_2247 IMG_2225 IMG_2222 IMG_2204 IMG_2188У мінулую пятніцу ў ККЗ “Іскра” адбылася ўрачыстасць з нагоды Дня работнікаў лесу і 80-годдзя ўтварэння Бягомльскага лясгаса. Акрамя супрацоўнікаў галіны, у ім бралі ўдзел ганаровыя госці. Гэта старшыня райвыканкама Алег Пінчук, начальнік аддзела кантрольна-рэвізійнай работы і дзяржаўнага кантролю за лесам Віцебскага
ДВЛГА Яўген Філіпаў.

На пачатку мерапрыемства прысутным быў прадстаўлены відэафільм, у якім не мінулі ўвагай ніводнага з накірункаў работы ўстановы. Затым да калег звярнуўся дырэктар установы Аляксей Пракопаў, у прамове якога чырвонай ніткай прагучала выснова, што поспех прадпрыемства цалкам залежыць ад згуртаванай і эфектыўнай работы ўсяго калектыву.
Высока ацаніў дзейнасць
ДЛГУ “Бягомльскі лясгас” кіраўнік раёна Алег Пінчук. Ён з годнасцю зазначыў, што наша лесагаспадарчая ўстанова не першы год уваходзіць у пяцёрку лепшых у рэспубліцы, працуе стабільна вынікова. Затым Алег Леанідавіч уручыў Ганаровую грамату аблвыканкама начальніку аддзела лясной гаспадаркі і лесаўзнаўлення Руслане Якубовіч, Ганаровыя граматы райвыканкама дырэктару лясгаса Аляксею Пракопаву і ляснічаму Докшыцкага лясніцтва Паўлу Аўласевічу, Ганаровую грамату райсавета дэпутатаў інжынеру па арганізацыі эксплуатацыі будынкаў і збудаванняў Генадзю Атрошанку. Граматамі Міністэрства лясной гаспадаркі ўзнагароджаны дырэктар лясгаса Аляксей Пракопаў, бухгалтар Марына Мугака. Удзячнасць міністра лясной гаспадаркі атрымаў ляснік Докшыцкага лясніцтва Аляксандр Пакора.
Асабліва шчырыя словы падзякі гучалі ў гэты дзень для ветэранаў галіны, іх ушанаванне таксама адбылося на свяце.
Прывітальны ліст у адрас калектыву ад генеральнага дырэктара Віцебскага ДВЛГА Сяргея Даніловіча зачытаў Яўген Філіпаў. Яўген Уладзіміравіч прыгадаў, што і сам калісьці пачынаў працоўную дзейнасць у Бягомльскім лясгасе, а таму на свяце яму прысутнічаць удвая прыемней. Затым былі ўручаны Ганаровыя граматы Віцебскага ДВЛГА галоўнаму інжынеру лясгаса Алегу Якубовічу, бухгалтару Бягомльскага вопытна-вытворчага лясніцтва Тамары Сяцко, станочніку дрэваапрацоўчага цэха Сяргею Навічонку. Нагрудным знакам “20 гадоў бездакорнай службы ў дзяржаўнай лясной ахове Рэспублікі Беларусь” узнагароджаны інжынер па паляўнічай гаспадарцы Валерый Васюковіч. На Дошку гонару Віцебскага дзяржаўнага лесагаспадарчага аб’яднання заносіцца калектыў ляснога гадавальніка.
Пасля працяглага ўзнагароджання работнікаў лясной галіны чакала канцэртная праграма, адкрываў якую “Гімнам лесаводаў Бягомльскага лясгаса” Сяргей Дубко. Дарэчы, тэкст гімна належыць былому інжынеру па лесаўзнаўленні лясгаса, якая зараз на заслужаным адпачынку, Ніне Серабранскай. У канцэртнай праграме бралі ўдзел выхаванцы дзіцячай школы мастацтваў з вершамі пра работу лесаводаў, юныя спявачкі Марыя Шылкова і Ульяна Палячонак, танцавальны калектыў “Сюрпрыз” Цэнтра дзяцей і моладзі. Гарачымі апладысментамі віталі вакалістаў Алесю Палякову, Андрэя Чабана, Дзмітрыя Міхайлава, Валерыя Міхмеля, Ірыну Калбасіч, Аляксандра Яцыну, а таксама выступленні трыа “Вясна” і народнага вакальнага ансамбля “Вярба”.

 

Не мінулі ўвагай і тых, хто мае 25 гадоў бесперапыннага стажу работы. Нагрудны знак “80 гадоў лясной гаспадарцы Рэспублікі Беларусь” і памятныя падарункі на свяце атрымалі:
галоўны ляснічы Аляксандр Давідовіч (яго імя занесена на Дошку гонару Віцебскага ДВЛГА);
інжынер па лесаўзнаўленні і меліярацыі Валянцін Каляга;
загадчыца гаспадаркі Галіна Аліева;
вадзіцель Генадзь Трахінін;
ляснічы Валкалацкага лясніцтва Аляксей Мележ;
бухгалтар Замастоцкага лясніцтва Надзея Адамовіч;
ляснік Бярозкаўскага лясніцтва Віктар Бунец;
ляснік Бярозкаўскага лясніцтва Генадзь Бута;
ляснік Вітуніцкага лясніцтва Віктар Парфяновіч;
майстар лесу Параф’янаўскага лясніцтва Аляксандр Кураленя;
памочнік ляснічага Параф’янаўскага лясніцтва Андрэй Зінькевіч;
Былі ўшанаваны і тыя, хто мае агульны стаж работы ў галіне 25 гадоў. Гэта інжынер па ахове працы Святлана Здораўцава, вадзіцель Анатоль Тубалец, ляснік Докшыцкага лясніцтва Ігар Касцюк, ляснік Бягомльскага вопытна-вытворчага лясніцтва Часлаў Дзяконскі. Амаль сорак супрацоўнікаў былі адзначаны граматамі лясгаса. Сярод іх станочнікі, муляры, слесары, вадзіцелі, трактарысты, машыністы, майстры на лесасеках, леснікі, вальшчыкі лесу, навальшчыкі-звальшчыкі, майстры, інжынеры, бухгалтары.

Наталля НАВІЦКАЯ.
Фота В. Чарвінскага.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *