“Міліцыя Віцебшчыны – дзецям”

IMG_1740Пад такой назвай у пачатку верасня стартавала дабрачынная акцыя, якая завяршаецца сёння. У яе межах калектыў Докшыцкага райаддзела міліцыі сабраў сродкі і набыў канцылярскія прыналежнасці для сямі школьнікаў з Беразіно.

У сераду дабрачынны дэсант у складзе часова выконваючага абавязкі намесніка начальніка РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Дзмітрыя Купрэвіча, дзяржаўтаінспектара АДАІ Яўгена Хілько і настаўніцы пачатковых класаў Бярэзінскай школы Алёны Алісёнак наведалі чатыры мясцовыя сям’і.

Дзеці былі вельмі рады прыемнаму сюрпрызу і адразу з цікаўнасцю разглядалі падарункі, якія былі падабраны ў адпаведнасці з узростам і класам вучняў. Бацькі шчыра дзякавалі за ўвагу і патрэбныя рэчы.
Некалькі хлопчыкаў выказалі сваё жаданне ў будучым надзець афіцэрскую форму і ў адказ пачулі, што стаць курсантам акадэміі МУС можа кожны, трэба толькі старанна вучыцца і не трапляць у поле зроку міліцыянераў з адмоўнага боку.

Тэкст і фота
Наталлі НАВІЦКАЙ.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *