Подружка-осень Ирины Сесицкой

СесицкаяКожнаму чалавеку Бог дае сваё прызначэнне ў жыцці. Толькі далёка не кожны з нас адразу разумее, у чым яго послух на гэтым свеце. Іншы так і пражыве, але  не адшукае тую адзіную справу, ад заняткаў якой спявала б душа. Таму можна лічыць шчасцем, калі хаця б у восеньскую пару жыцця адбудзецца сустрэча з тым адзіным, дзеля чаго і нараджаўся на свет. 

Выхад на пенсію ветфельчара Ірыны Сясіцкай абсалютна нечакана для яе самой адзначыўся адметнай падзеяй. Рэспубліканскі часопіс сатыры і гумару “Вожык” надрукаваў байку Ірыны “Гэлька і бутэлька”. За ўсё жыццё нават у самых смелых фантазіях жанчына не марыла аб чымсьці падобным, але яно адбылося. Дагэтуль чытачы нашай газеты ўжо былі знаёмы з лірычнымі вершамі паэткі, якія яна таксама пачала пісаць у пенсійным узросце. Лірычны герой Ірыны жыве ўспамінамі басаногага дзяцінства, калі дрэвы былі вялікімі, мама маладой, а бульба па смаку нагадвала пернік. Маленькая лясная вёсачка на Барысаўшчыне з яе някідкімі, але такімі любімымі роднымі краявідамі стала той крынічкай, з якой наталяе духоўную смагу Ірына Генадзьеўна ўсё жыццё. Па сваёй духоўнай канструкцыі ёй бы ў настаўніцы ці культработнікі пайсці, але матуля, якая цягнула без мужа сям’ю, выбрала дачцэ больш “зямную” і, па яе сялянскіх мерках, “выгадную” прафесію ветфельчара. Тры гады вучобы ў тэхнікуме Ірына ўспамінала потым усё жыццё, бо ўвесь гэты час яна займалася любімай справай: спявала ў народнай капэле, чытала са сцэны вершы і байкі. А потым было размеркаванне ў саўгас «Вітуніцкі», ранняе замужжа, сям’я, гаспадарка, праца. І мастацтва адышло на задні план, а потым знікла зусім. Дарэчы, ветфельчарам яна была добрым. Наша газета не раз друкавала падзякі гаспадароў, жывёлу якіх яна лячыла, калі працавала ў ветстанцыі. Ірына Генадзьеўна і зараз, жывучы ў Докшыцах, трымае карову, свіней і ўсялякую экзатычную птушку. Але зараз яна “разрываецца” паміж хатнімі клопатамі (ужо 30 гадоў даглядае свякроў, якая размяняла соты дзясятак), хлявом, любімымі ўнукамі, вершамі і сцэнай.
У душы дзякуе Таццяне Мальчык, якая стала аўтарам праекта “Таленты Докшыччыны”. І не толькі стала, але, можна сказаць, “за рукі цягнула” ў яго ўдзельнікаў. Некалькі гадоў запар у ім прымаў актыўны ўдзел і займаў прызавыя месцы калектыў мастацкай самадзейнасці райветстанцыі. Яго арганізатарам была Ірына разам са сваёй сяброўкай Аленай Францкевіч. Яна зноў была ў сваёй стыхіі: спявала, цудоўна чытала байкі, а дэкламацыя ёю вершаў больш нагадвала міні-спектакль. Майстэрства Сясіцкай было ацэнена журы другім месцам. А потым, пасля безвыніковых пошукаў рэпертуару, вырашыла паспрабаваць напісаць сама. Так выявілася тое, што хавалася ўнутры гэтага безумоўна таленавітага чалавека доўгія дзесяцігоддзі.
Учора, на вечары ў кінаканцэртнай зале “Іскра”, у Ірыны Генадзьеўны быў амаль што бенефіс: яна выступала ў хоры, іграла ў інтэрмедыі, а потым рашылася і выканала песню “Сяброўка-восень”, аўтарам слоў і музыкі якой з’яўляецца.

Вальс листопада
Сегодня бал у осени
прощальный:
Танцует в вихре вальса листопад,
Глядят деревья и покорно, и печально,
Как ветер-странник
треплет их наряд.
Лишь стройная берёзка горделиво
В своём убранстве
золотом стоит
И, распустивши косы,
так игриво
“Ты не посмеешь!” –
ветру говорит.
И он не смел…лишь растрепал немножко
Её ветвей зардевшихся красу.
– Так стой же, скромница, а я в дорожку…
Оттуда шубу меховую принесу.
Я облачу тебя в наряд венчальный
Да постелю к ногам
седую гладь.
Но не смотри мне вслед
с такой печалью…
Совсем немножко нужно подождать.

Тамара АЛЬШЭЎСКАЯ.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *