Сердечно приглашаем на торжество в честь Пресвятой Девы Марии

logo_FESTУ Параф’янаве 12 верасня адбудзецца Фэст у гонар Імя Найсвяцейшай Панны Марыі. Распачнецца ўрачыстасць Святой Імшой у 11 гадзін. Пасля выстаўлення Найсвяцейшага Сакрамэнту галоўная Літургія адбудзецца ў 16 гадзін. Усіх, хто завітае на ўрачыстасць, чакае святочны канцэрт з удзелам музыкаў з Мінска – Лявона Вольскага, саксафаніста Паўла Аракіляна, а таксама Алега Сямёнава і Сяргея Савіцкага. Па традыцыі на свяце будзе шмат пачастункаў, прыгатаваных ветлівымі парафіянамі.
Па словах айца Рамана Мурзіча, своеасаблівым тытулам для касцёла з’яўляецца гэта свята, якое штогод збірае ў святыні некалькі соцень вернікаў, якія прыязджаюць ушанаваць Імя Найсвяцейшай Панны Марыі.

Таццяна ПАДБЯРЭЗКАЯ.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *